Міякінскі раён
Выгляд
Міякінскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Кыргыз-Міякі |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1930[1] і 13 студзеня 1965 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+5, Екацерынбургскі час |
Тэлефонны код | 34788 |
Паштовыя індэксы | 4520ХХ |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мія́кінскі раён (па-расейску: Миякинский район; па-башкірску: Миәкә районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Кыргыз-Міякі.
Геаграфія
Міякінскі раён мяжуе з Стэрлітамацкім, Стэрлібашаўскім, Біжбуляцкім і Альшэеўскім раёнамі, а таксама з Арэнбурскай вобласьцю. Плошча раёну складае 2051,28 км².
Гісторыя
Міякінскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 25620 чалавек. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць башкіры (43%), далей ідуць татары (39,6%), чувашы (9,3%), расейцы (6,1%) і ўкраінцы (1,1%).
Крыніцы
- ^ Bashkir Encyclopedia (рас.) — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с.
- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)