Антопальскі сельсавет
Выгляд
Антопальскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Антопаль |
Дата ўтварэньня | 17 верасьня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Анто́пальскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у мястэчку Антопаль.
Гісторыя
17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залесьсе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок і Рашын — ліквідаванага Дзеткавіцкага сельсавету, а таксама населеныя пункты Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы і Ямнік, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Галоўчыцкага сельсавету[1].