Перайсьці да зьместу

Андрэ Шварц-Барт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Андрэ Шварц-Барт
André Schwarz-Bart
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1928
Мэц, Францыя
Памёр 30 верасьня 2006
Пуэнт-а-Пітр, Гвадэлупа
Сужэнец Simone Schwarz-Bart[d]
Дзеці Jacques Schwarz-Bart[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1950—2006
Жанр раман
Мова француская мова[1]
Значныя творы «Апошні з праведнікаў» (1959)
Прэміі Ерусалімская прэмія (1967)
Узнагароды

Андрэ Шварц-Барт (па-француску: André Schwarz-Bart; 28 траўня 1928 — 30 верасьня 2006) — францускі пісьменьнік польска-габрэйскага паходжаньня.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і польскіх габрэяў, якія пераехалі ў Францыю ў 1924 годзе. У 1942 годзе родныя Шварц-Барта былі дэпартаваны ў Аўшвіц і загінулі там. Уступіўшы ў пятнаццацігадовым узросьце ў рух Супраціву, Шварц-Барт быў неўзабаве арыштаваны немцамі, бег, далучыўся да партызанаў, затым уступіў у рэгулярнае францускае войска. Удзельнічаў у вызваленчай кампаніі 1944-45 гадох.

Пасьля вайны Шварц-Барт на працягу некалькіх гадоў працаваў сьлесарам, адначасова займаючыся самаадукацыяй, здаў у 1948 годзе іспыты на атэстат сталасьці й паступіў у Сарбону. Пісаць пачаткаў у 1950 годзе. Першая кніга Шварц-Барта — «Апошні праведнік» (1959, Ганкураўская прэмія) прынесла пісьменьніку шырокую вядомасьць. У 1967 годзе Шварц-Барт быў узнагароджаны Ерусалімскай прэміяй.

Творчасьць

Кніга «Апошні праведнік» успрымаецца як хроніка. Андрэ шырока выкарыстоўвае габрэйскія крыніцы, ужывае габрэйскі фальклор, таксама ён грунтуецца на гістарычных дакумэнтах нацысцкіх перасьледаў. Рэальныя падзеі й выдумка існуюць у кнізе адначасова. У цэнтры апавяданьня — гісторыя габрэйскай сям’і, намаляваная на падставе легенды пра ламэд-вав цадзікім (трыццаць шэсьць праведнікаў). Шварц-Барт падыходзіць да легенды нетрадыцыйна, падчас бывае цяжка уявіць падабенства. Аўтар паказвае жудаснае рэаліі крывавых нацысцкіх перасьледаў — чорная старонка жыцьця габрэяў Эўропы. Пачатак генацыду нацыі паклалі крыжовыя паходы, у прыватнасьці, пагром у мястэчку Ёрк у XII ст. і згуба Ём-Това бэн Іцхака з Жуаньні, і да трэцяга рэйху — катастрофы эўрапейскага габрэйства.

Героі кнігі — чальцы сям’і Леві, нашчадкі Ём-Това, у кожным пакаленьні якіх ёсьць адзін утоены праведнік; апошні зь іх, Эрні, гіне ў газавай камэры. Цэнтральныя часткі рамана даюць карціну нарастаньня антысэміцкіх і нацысцкіх настрояў у ціхім правінцыйным нямецкім мястэчку вачамі габрэйскага дзіцяці. Вялікую цікавасьць уяўляюць шматлікія побытавыя сцэны й мова кнігі — эпічная, багатая мэтафарамі й аздобленая ідышызмамі. Адзін зь яе лейтматываў — даніна павагі й падзякі габрэям, якія на працягу стагоддзяў аддавалі перавагу сьмерць адмове ад веры бацькоў.

Гарачы абаронца бяздольных, Шварц-Барт прысьвяціў сваю далейшую літаратурную дзейнасьць праблемам народаў трэцяга сьвету й, адышоўшы ад габрэйскай тэмы, пачаў пісаць у сааўтарстве са сваёй жонкай Сымонай. Іх кніга «Страва са сьвініны з зялёнымі бананамі» (1967) была задумана як першы том рамана-эпапэі «Мулатка Саліцюд».

Працы

  • 1959 «Апошні праведнік» (Le Dernier des Justes)
  • 1967 «Страва са сьвініны з зялёнымі бананамі» (Un plat de porc aux bananes vertes)
  • 1972 «Мулатка Саліцюд» (La Mulâtresse Solitude)
  • 1989 «Хвала чарнаскурай жанчыне» (Hommage à la femme noire)
  • 2009 «Ранішняя зорка» (Étoile du matin)

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Schwarz-Bart, André, 1928-2006 // CONOR.SI