Абрагам Война
Выгляд
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1569 |
Памёр | 14 красавіка 1649 |
Пахаваны | |
Род | Войны-Грычынавічы |
Бацькі | Сямён Война[d] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Абрагам Война (1569 — 14 красавіка 1649) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі, біскуп суфраган віленскі ад 1611 году, тытулярны біскуп мэтонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—1630 гадох і віленскі ад 1630 году.
Біяграфія
З шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў, сын Сямёна. Быў канонікам віленскім, у 1611 годзе стаў біскупам суфраганам віленскім, потым быў тытулярным біскупам мэтонскім, у 1627—1630 гадох біскупам жамойцкім, з 1630 году віленскім.
Запрасіў у Вільню кармэлітаў і шпітальераў, які пазьней заснавалі шпіталь і аптэку. Змагаўся з пратэстантызмам, кіраваў перасьледамі кальвіністаў[1].
Галерэя
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
- ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 461.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4