Перайсьці да зьместу

Марыя Ямант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Rasa (гутаркі | унёсак) у 16:21, 7 траўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Марыя Ямант
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1842
Вільня, Расейская імпэрыя
Памерла 3 верасьня 1908
Варшава, Расейская імпэрыя
Пахаваная
Род Яманты
Бацькі Тадэвуш Ямант
Схаластыка з Макрыцкіх[d]
Муж Войцех Дмахоўскі
Рэлігія рыма-каталічка

Марыя Ямант, Марыя Дмахоўская з Ямантаў (1842, Вільня3 верасьня 1908, Варшава) – удзельніца Паўстаньня 1863–1864 гадоў, нарачоная Кастуся Каліноўскага.

Нарадзілася ў Вільні ў сям’і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта. Мела чатырох братоў (сярод іх паплечнік Каліноўскага Юзаф Ямант) і трох сясьцёр (Людвіка, Алена, Схаластыка).

Падчас паўстаньня разам з сёстрамі ўваходзіла ў склад нелегальнай жаночай арганізацыі (Жаночага камітэту). У чэрвені 1863 году на кватэры Ямантаў была створана адна з галоўных канспіратыўных явак Каліноўскага.

На пачатку 1864 Марыя была арыштаваная, зьняволеная ў былым віленскім кляштары місіянераў, пасьля чаго сасланая разам з роднымі ў Табольск.

Каля 1874 вярнулася з Сібіры і пасялілася ў Варшаве, дзе і пражыла да канца жыцьця. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

Нарачоная Каліноўскага

Марыя пазнаёмілася з Канстанцінам праз свайго брата Юзафа Яманта, сябра і паплечніка Каліноўскага. На пераломе 18611862 гадоў адбыліся заручыны Марыі і Канстанціна.

Пасля паражэння паўстаньня Каліноўскі з-пад варты піша Марыі славуты верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая».

Пасьля сьмерці Кастуся Марыя доўгі час захоўвала вернасьць памяці нарачонага, толькі на схіле жыцця ў Варшаве ўзяла шлюб з былым паўстанцам Войцехам Дмахоўскім.

Цікавыя факты

  • Дзякуючы Ядвізе Макрыцкай, цётцы Марыі Ямант, Каліноўскаму ўдалося перадаць на волю «Лісты з-пад шыбеніцы».

Спасылкі