Перайсьці да зьместу

Пацы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Пацы, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 15:46, 22 сьнежня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Пацы
лац. Pacy
Герб Газдава
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Пацы (у XV—XVI стагодзьдзях Пацавічы) — шляхецкі род гербу Газдава, які ў XVII—XVIII стагодзьдзях увайшоў у лік найбольш уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага (у 1660-х — сярэдзіне 1680-х гадоў фактычна кіравалі дзяржавай).

Валодалі маёнткамі ў Лідзкім (XV ст.), Берасьцейскім і Гарадзенскім паветах (XVI ст.), мястэчкамі Магільна, Астравец (XVI ст.), Чартарыйск, Відзы, Галоўчын, Княжыцы (XVII ст.) ды іншымі.

Паца (Patza[1], Pazzo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова пац- (бац-, пэц-) (імя ліцьвінаў Пацолт, германскае імя Pazolt) паходзіць ад стараверхненямецкага baz 'лепшы'[3] або ад хрысьціянскага імя Petrus[4].

Паходзілі ад Паца Даўкшавіча (упамінаецца пад 1450 годам), ад імя якога ўтварылся прозьвішча роду. Існавала некалькі галінаў Пацаў, апошні з роду — Людвік Міхал Пац — памёр у 1835 годзе[5].

Найбольш вядомыя з роду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Kaufmann H. Altdeutsches Namenbuch: Bd. 1. Altdeutsche Personennamen. Ergänzungsband. — München, 1968. S. 56.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 253.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 251.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 278.
  5. ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.