Ляс-Пальмас (футбольны клюб)
Ляс-Пальмас | |
Поўная назва | Unión Deportiva Las Palmas, S.A.D. |
---|---|
Заснаваны | 1949 |
Горад | Ляс-Пальмас, Гішпанія |
Стадыён |
Гран-Канарыя Умяшчальнасьць: 31 250 |
Прэзыдэнт | Мігель Анхэль Рамірэс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ля Ліга |
· 2023—2024 | 16 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы udlaspalmas.es (гішп.) (анг.) (ням.) (кіт.) (ар.) |
«Ляс-Па́льмас» (па-гішпанску: Las Palmas) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Ляс-Пальмасу, які месьціцца на Канарскіх астравах. Заснаваны ў жніўні 1949 годзе. Найболей пасьпяховымі былі 1960-я і 1970-я гады, калі клюб 19 гадоў запар спаборнічаў у Ля Лізе. Гэты час скончыўся сэзонам 1982—1983 гадоў, калі «Ляс-Пальмас» скончыў сэзон на 16 месцы. Пасьля гэтага клюб яшчэ некалькі разоў вяртаўся ў элітны дывізіён, але там асабліва не затрымліваўся. Галоўнае супрацьстаяньне мае з клюбам «Тэнэрыфэ» з найбліжэйшага аднайменнага вострава. Матчы паміж клюбамі маюць назоў Канарскае дэрбі. Гэтыя два клюбы ёсьць аднымі з самых ізаляваных прафэсійных клюбаў Эўропы, бо шмат матчаў вымушаныя праводзіць у далёкай мацерыковай частцы Гішпаніі. Т��адыцыйна гуляе ў жоўтых кашулях і сініх шортах і шкарпэтках.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што клюб быў зарэгістраваны ў Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу 6 чэрвеня 1949 году, фактычна афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 22 жніўня таго ж году, калі шэраг клюбаў вострава Гран-Канарыя пастанавілі аб’яднацца ў адзін клюб. Гэтымі клюбамі былі «Дэпартыва», «Атлетыка», «Рэал Вікторыя», «Арэнас» і «Марына». Жаданьнем кіраўніцтва клюбам было стварыць моцны клюб, які б мог заахвоціць гульцоў заставацца на востраве, а не шукаць лепшай долі на мацерыку.
На перамовах было дамоўлена, што новы клюб ня будзе ўлучаць назву аніводнага клюбу-папярэдніка. У выніку першапачатковы варыянт назову «Дэпартыва Канарыяс» быў адхілены ня толькі праз назву «Атлетыка», але і праз тое, што другой слова спасылалася на Канарскія астравы агулам. Першае трэнаваньне каманды клюбу было зладжанае 16 верасьня 1949 году[2]. У дэбютны сэзон 1949—1950 гадоў каманда здабыла перамогу ў трэцім дывізіёне, адразу прасунуўшыся ў другім дывізіён. Такім жа чынам, але праз трэцяе месца, клюб здабыў месца ў Ля Лігу. У найвышэйшым дывізіёне канарскі клюб ня здолеў утрымацца і адразу ў сэзоне 1951—1952 гадоў страціў сваё месца. Пры гэтым «Ляс-Пальмас» трываў паразы ўва ўсіх гасьцявых матчах апроч гульні з аўтсайдэрам тэтуанскага «Атлетыка» з Гішпанскага Марока. У хатніх матчах астравіцяне гулялі ўнічыю ці здабывалі перамогу, прагуляўшы толькі мадрыдзкім «Рэалу» і «Атлетыка», а таксама «Барсэлёне».
Праз два гады каманда вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, дзе правяла шэсьць сэзонаў, фінішуючы ў другім дзясятку. Пасьля таго, як «Лас Пальмас» вярнуўся ў Ля Лігу яшчэ раз у канцы сэзону 1963—1964 гадоў, клюб нападкалі залатыя часы. Ачоленыя Вісэнтэ Даўдэрам, каманда заняла трэці радок у сэзоне 1967—1968 гадоў, адразу за мадрыдзкім «Рэалам» і «Барсэлёнай». Чатыры гульцы «Ляс-Пальмасу» былі закліканыя да складу зборнай Гішпаніі на чэмпіянат Эўропы 1964 году. У сэзоне 1968—1969 гадоў канарскі клюб выступіў яшчэ лепей, скончыўшы сэзон на другім месцы за «Рэалам», на два пункты апярэдзіўшы «Барсэлёну». У наступным сэзоне клюб дэбютаваў у Кубку кірмашоў, як тады называлася Ліга Эўропы, але прайсьці далей першага раўнду «Ляс-Пальмас» ня здолеў, прагуляўшы ў двубоі нямецкай «Гэртай».
У сэзоне 1971—1972 гадоў францускі трэнэр П’ер Сынібальдзі давёў клюб на пятага месца, дзякуючы чаму «Ляс-Пальмас» кваліфікавалася ў Кубак УЭФА, які замяніў Кубак кірмашоў. Гэтым разам у эўрапейскіх спаборніцтвах гішпанцы былі больш пасьпяховымі. «Ляс-Пальмас» выбіў італьянскі «Тарына» і чэхаславацкі «Слован», але спатыкнуўся аб нідэрляндзкі «Твэнтэ».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|