Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Краснае)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Краснае |
Каардынаты | 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. / 54.25389° пн. ш. 27.07583° у. д.Каардынаты: 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. / 54.25389° пн. ш. 27.07583° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1908—1912 гады |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Красным. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на ўзвышшы на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню драўляны касьцёл у Красным упамінаецца ў 1500 годзе як заснаваны вялікім князем Аляксандрам. За часамі вайнs Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў касьцёл зруйнавалі. У 1695 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1800 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1858 годзе. Аднак пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі гэты касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[1].
У 1905 годзе парафіяне пачалі зьбіраць сродкі на будаваньне новага касьцёла. У 1908 годзе збудавалі дряўляную капліцу і заклалі новы мураваны касьцёл, скончаны ў 1912 годзе. Гэты год зьмясьцілі на фасадзе будынка.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1988—1990 гадох будынак касьцёла адрэстаўравалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. У цэнтры галоўнага фасаду 3-ярусная чацьверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі зь пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага партала, над якім разьмяшчаецца круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай зь невялікай вежачкай[2].
Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі на падпружным арках, абапёртых на 4 магутныя пілёны. Нэфы завяршаюцца трыма алтарамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1909 г.
-
1 траўня 1917 г.
-
1938 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Інтэр’ер
-
Абраз
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 185.
- ^ Кулагін А. Краснянскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 252.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.