Перайсьці да зьместу

Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай (Вялейка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай (Вялейка), захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 13:06, 28 жніўня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Помнік гісторыі
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
Краіна Беларусь
Места Вялейка
Каардынаты 54°29′17.21″ пн. ш. 26°54′59.13″ у. д. / 54.4881139° пн. ш. 26.916425° у. д. / 54.4881139; 26.916425Каардынаты: 54°29′17.21″ пн. ш. 26°54′59.13″ у. д. / 54.4881139° пн. ш. 26.916425° у. д. / 54.4881139; 26.916425
Канфэсія Беларускі экзархат і праваслаўе
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Аляксей Уладзіміравіч Полазаў[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай на мапе Беларусі
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай
Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай на Вікісховішчы

Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Царква, 1896 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вялейцы збудавалі ў 1865 годзе з бласлаўленьня мітрапаліта Ёсіфа (Сямашкі) пры падтрымцы віленскага генэрал-губэрнатара Мураўёва-вешальніка паводле праекту расейскага інжынэра Аляксея Полазава. Фундатарам царквы быў расейскі дваранін, камэргер і сапраўдны стацкі саветнік Апалон Рэдкін. Будаваньне вялося побач з драўлянай царквой Сьвятога Мікалая. Асьвяцілі царкву 4 верасьня 1865 году. Абразы для іканастаса напісаў расейскі мастак Міхаіл Васільеў, прафэсар гістарычнага малярства Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў.

Па Другой сусьветнай вайне царква працягвала дзеяць (тым часам савецкія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл). У 2015 годзе пры царкве адкрыўся «Духоўна-асьветніцкі цэнтар». У 2017 годзе да апсыды прыбудавалі рызьніцы[1].

Царква, 1938 г.

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсыда. 4-схільны дах цэнтральнага кубападобнага аб’ёму завяршаецца невялікім пяцікупальлем, узьведзеным на 4-граннай плятформе. Гранёны шацёр чацверыковай званіцы над прытворам завяршаецца купалам-цыбулінай. На буйных гранях шатра месьцяцца гадзіньнікі. Лучковы праём галоўнага ўвахода мае выгляд высокага парталу з круглым акном-ружай і кілепадобнай аркай у завяршэньні. Аркавыя фасады бакавых прыдзелаў накрывае кілепадобны дах. Такую ж самую форму атрымалі ліштвы аркавых адзінарных і здвоеных аконных праёмаў. Архітэктурная плястыка, пазычаная з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, купалы-цыбуліны, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, лапаткі, філёнгі.

Усярэдзіне роўная столь малітоўнай залі спалучаецца з конхавых пакрыцьцём апсыды. Над уваходам хоры з бакавымі ўсходамі[2].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня, 33
  1. ^ Фролова О. В вилейской церкви завершили пристройки. В следующем году сделают современное отопление (фото), Край.by, 1 лістапада 2017 г.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]