Перайсьці да зьместу

Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Горадня), захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:22, 26 жніўня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, да 1939 г.
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, да 1939 г.
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°39′44″ пн. ш. 23°47′34″ у. д. / 53.66222° пн. ш. 23.79278° у. д. / 53.66222; 23.79278Каардынаты: 53°39′44″ пн. ш. 23°47′34″ у. д. / 53.66222° пн. ш. 23.79278° у. д. / 53.66222; 23.79278
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла

Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы места, у мясцовасьці Аўгустоўку[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай, частка колішняга палацава-паркава комплекса.

Капліца, 1915—1918 гг.

Мураваную капліцу пры сядзібна-паркавай рэзыдэнцыі Аўгустоўку збудавалі ў 1818—1821 гадох з фундацыі графа Караля Мэдэма, прыяцеля графа Маўрыкія дэ Ласі, які атрымаў гэты маёнтак у 1797 годзе. Была фамільнай пахавальняй, прыпісанай да францішканскага касьцёла Маці Божай Анёльскай.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе палац згарэў, а капліца нязначна пацярпела. Па вайне капліцу аднавілі.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі і разрабавалі капліцу. У 1996—1998 гадох вялося аднаўленьне капліцы паводле праекту, распрацаванага архітэктурна-канструктарскім бюро Станіслава Шайко. Увосень 1997 году былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай рэканструявалі пад часовую капліцу, а ў 2006—2019 гадох тут вялося будаваньне кастцёла Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасьці.

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Паводле ідэі фундатара мусіла нагадваць базыліку Сьвятога Пятра ў Рыме. Гэта цэнтрычная квадратная ў пляне пабудова, накрытая паўсфэрычным купалам зь ліхтаром з крыжам. Пэрымэтрам кубападобны аб’ём акаймоўваецца дарыцкім (трыгліфным з мэтопамі) фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Мэтопы запаўняліся ўтопленым у рашчыну рознакаляровым шчэбнем, што стварала маляўнічы пас на фоне белай тынкоўкі сьценаў. Прастакутны ўваходны партал разьмяшчаецца ў нішы і вылучаецца калёнамі. Бакавыя сьцены праразаюцца паўкруглымі люкарнамі.

Унутраная прастора (ад пачатку мела форму ратонды) перакрываецца сфэрычным купалам, сьцены дэкаруюцца нішамі-эксэдрамі, прасьценкі — канэлюраванымі пілястрамі. У алтары зьмяшчаўся абраз Маці Божай, абапал якога стаялі скульптуры сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў поўны рост. Пад капліцай месьціцца крыпта, у якой былі пахаваньні рода Ласі.

Тэрыторыя капліцы атачалася мураванай агароджай з брамай-званіцай (2-ярусная з лучковым праездам і прастакутнымі прасьветамі яруса-звона)[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рэпніна, 2
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 102.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]