Перайсьці да зьместу

Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён), захаваная ўдзельнікам Aestrum (гутаркі | унёсак) у 22:32, 19 жніўня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Тулаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Тулава
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Дата скасаваньня 18 красавіка 2017
Насельніцтва
  • 813 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ту́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Тулава[1].

Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[2]. З 17 красавіка 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.

18 красавіка 2017 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Межырэч, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына — перададзеныя ў склад Каралінскага сельсавету[3].

Колькасьць населеных пунктаў — 11;

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 813 чалавек[4], зь іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — расейцы[5].

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 году — 808 чалавек.

  1. ^ Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 25 верасень 2020.
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (рас.)
  4. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года