Перайсьці да зьместу

Кастр (Тарн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Кастр (Тарн), захаваная ўдзельнікам Archaeodontosaurus (гутаркі | унёсак) у 08:37, 17 жніўня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Кастр
франц. Castres
Герб Кастру


Краіна: Францыя
Рэгіён: Аксытанія
Дэпартамэнт: Тарн
Кіраўнік: Паскаль Бюжы[d]
Плошча:
  • 98,17 км²[1]
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 81100
Геаграфічныя каардынаты: 43°36′21″ пн. ш. 2°14′24″ у. д. / 43.60583° пн. ш. 2.24° у. д. / 43.60583; 2.24Каардынаты: 43°36′21″ пн. ш. 2°14′24″ у. д. / 43.60583° пн. ш. 2.24° у. д. / 43.60583; 2.24
Кастр на мапе Францыі
Кастр
Кастр
Кастр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-castres.fr

Кастр (па-француску: Castres, па-аксытанску: Castras) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Тарн ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі). Разьмешчаны на рацэ Агу. Насельніцтва складае 41 636 жыхароў, паводле дадзеных на 2013 год[3].

Дакладная дата заснаваньня гораду невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бэнэдыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага castrumумацаванне, крэпасьць»). У XII стагодзьдзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Францускага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Ян XXII заснаваў эпархію, якая праіснавала да Францускай рэвалюцыі. Цэнтрам эпіскапства быў Катэдральны сабор Кастра. Пазьней Кастр быў крэпасьцю гугенотаў і кальвіністаў.

Напачатку XX стагодзьдзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасьці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тысячаў чалавек. Сёньня таксама разьвіты машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Значную ролю ў эканоміцы гораду адыгрывае й турызм.

Акрамя катэдральнага сабору, сярод славутасьцяў захавалася вежа старога абацтва ў раньнім раманскім стылі. У горадзе разьмешчаны й музэі Франсіска Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жана Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведваньняў батанічны сад плошчай у 4 гектары.

Паміж Кастрам і горадам Мазамэ разьмешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ[4].

Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер дэ Фэрма.

У 2007 годзе тут знаходзіўся фініш дванаццатага этапа шматднеўкі Тур дэ Франс.

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.
  2. ^ Populations de référence 2022 (фр.)INSEE, 2024.
  3. ^ Castres — Notice Communale(недаступная спасылка)
  4. ^ World Aero Data: LFCK

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]