Перайсьці да зьместу

Галіцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Галіцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, захаваная ўдзельнікам 097ллл (гутаркі | унёсак) у 11:37, 3 жніўня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Колішняя дзяржава
Галіцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Halickaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
укр. Галицька Соціалістична Радянська Республіка
Сьцяг
15 ліпеня 1920 — 21 верасьня 1920
Сталіца Тарнопаль
Афіцыйная мова польская мова, украінская мова і ідыш
Форма ўраду рэўкам (часовы ўрад)

Галі́цкая Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (па-ўкраінску: Галицька Соціалістична Радянська Республіка), скарочана Галіцкая ССР — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі сучаснай Украіны, якая праіснавала ад 15 ліпеня да 21 верасьня 1920 року. Створаная камуністамі ў часе пасьпяховага наступу Чырвонай арміі ўлетку 1920, у выніку якога польска-ўкраінскія сілы былі вымушаныя адступіць ад Дняпра да Карпатаў.

Рэспубліка стала буфэрнай зонай існага канфлікту ў зоне Паўднёва-заходняга фронту РСЧА. Ейны пасьпяховы наступ працягваўся, і бальшавіцкі ўрад стварыў таксама Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы з намерам абвясьціць Польскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Галіцкая ССР была абвешчаная 15 ліпеня 1920 Галіцкім рэвалюцыйным камітэтам (Галрэўкамам), часовым урадам на чале з Уладзімерам Затонскім. Пасьля захопу бальшавікамі Тарнопалю 1 жніўня Галрэўкам пераехаў туды і выдаў дэкрэт «Аб усталяваньні савецкай улады ў Галічыне». Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаныя польская, украінская й ідыш. Дэкрэтамі была скасаваныя прыватная ўласнасьць на сродкі вытворчасьці, усталяваны васьмігадзінны працоўны дзень, абвешчаная сэкулярызацыя і нацыяналізацыя царкоўнай маёмасьці, створаная агульная сямігадовая адукацыя, нацыяналізаваная зямля.

Галрэўкам плянаваў зладзіць на падуладнай тэрыторыі выбары ва Ўсегаліцкі зьезд Саветаў, аднак гэтым плянам зашкодзіў польскі контранаступ, які пачаўся 15 верасьня. Часовы ўрад зьбег з Тарнопалю, 21 верасьня пераўтвораны ў Галіцкае бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Ўкраіны. Пасьля падпісаньня ў сакавіку 1921 року Рыскай дамовы бюро было ліквідаванае.

  • Davies, Norman. White Eagle, Red Star: The Polish-Soviet War, 1919-20, Pimlico, 2003, ISBN 0-7126-0694-7. (First edition: St. Martin’s Press, inc., New York, 1972)