Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эстоніі
Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Эсто́нскай Рэспу́бліцы складаецца з 2 аб’ектаў (паводле стану на 2024 год), якія складаюць 0.2 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 год). Абодва аб’екты ўключаныя ў сьпіс паводле культурных крытэраў. Акрамя гэтага, паводле стану на 2024 год, 3 аб’екты на тэррыторыі Эстоніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўклячэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[1]. Эстонская Рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 27 кастрычніка 1995 году[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі, быў занесены ў сьпіс у 1997 годзе на 21-ай сэсіі Камітэта Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня ў сьпіс | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гістарычны цэнтар Таліну (па-эстонску: Vanalinn) |
Павет: Хар’юмаа | З XIII ст. | 1997 | 822 | ii, iv | |
2 | Геадэзічная дуга Струве (па-фінску: Struven ketju) (3 пункты) |
Паветы: Ляэнэ-Вірумаа, Тартумаа (Сумесна з Нарвэгіяй , Швэцыяй , Фінляндыяй , Расеяй , Латвіяй , Летувой , Беларусьсю , Малдовай , Украінай ) |
XIX ст. | 2005 | 1187 | ii, iii, vi |
Кандыдаты ў сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У гэтым сьпісе зьмешчаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Эстоніі ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня ў сьпіс | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Фартэцыя ў Курэсаары (па-эстонску: Kuressaare piiskopilinnus) |
Горад: Курэсаарэ Павет: Саарэмаа |
1381 | 2002 | 1716 | iv | |
2 | Балтыйскі глінт (па-эстонску: Balti klint) |
Выспа: Асмусаар Павет: Ляэнэмаа, частка павету Іда-Вірумаа |
— | 2004 | 1852 | vii, viii, ix, x | |
3 | Лясы на высьпе Саарэмаа | Бліжэйшы горад: Курэсаарэ Павет: Саарэмаа |
— | 2004 | 1854 | зьмяшаныя |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (6 студзеня 2014). Праверана 9 красавіка 2024 г.
- ^ Estonia (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 9 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Эстоніі (анг.)
- Каталёг спасылак па Сусьветнай спадчыне ў Эстоніі (анг.)
|