Сувалкія
Сувалкія | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | Афіцыйны этнаграфічны рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Мар’ямпаль |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сувалкія (лет. Suvalkija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны. Сталіцай рэгіёну лічыцца Мар’ямпаль. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[1].
Назва рэгіёну ўтварылася ад адміністрацыйнага цэнтра, што знаходзіцца па-за межамі Летувы — польскага места Сувалкаў.
Афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Сувалкію» (як і «Дзукію») летувісы фактычна вынайшлі і канцэптуалізавалі ў канцы XIX — першай палове XX ст. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі[2].
З утварэньнем ў 1867 годзе Сувалкаўскай губэрні Расейскай імпэрыі тэрыторыю губэрні пачалі называць Сувальшчынай (летувіскае Сувал[ь]кія). Сьцьвярджаецца, што спэцыфічныя рэгіянальныя асаблівасьці мясцовых летувісаў пачалі складацца толькі ў XIX стагодзьдзі[3].
Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Сувалкія» зьявілася толькі ў 1985 годзе[4] (раней, у 1939 годзе мапу з «Сувалкіяй» выдаў летувіскі мастацтвазнаўца А. Тамашайціс[5]).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рэкамэндацыі Рады аховы этнічнае культуры Летувы № 1 аб усталяваньні межаў этнаграфічных рэгіёнаў ад 17 верасьня 2003 году.
- ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 42.
- ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэ��іёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 41.
- ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 43.
- ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 41—42.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. № 1, 2021. С. 37—49.