Перайсьці да зьместу

Вуліца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Вуліца, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 20:20, 29 кастрычніка 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Вуліца Карла Маркса ў Мінску

Ву́ліца — элемэнт дарожнай інфраструктуры. Звычайна два шэрагі дамоў і прастора паміж імі для перамяшчэньня. Вуліца можа ня мець адмысловага пакрыцьця (прастора паміж будынкамі ўяўляе сабой просты ўчастак зямлі), а можа быць пакрыта якім-небудзь трывалым матэрыялам. У розныя часы для гэтага выкарыстоўвалі дрэву, цэглу, камень, друз. У сучасным сьвеце самым папулярным пакрыцьцём зьяўляецца асфальт.

Адным з фармальных адрозьненьняў вуліц ад дарог зьяўляецца наяўнасьць тратуараў.