Перайсьці да зьместу

Пэтэр Цагларык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Пэтэр Цагларык, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 20:44, 20 траўня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Пэтэр Цагларык
Рост 188 см[1]
Вага 90 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 2 жніўня 1995(1995-08-02)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Лександ
Выступаў за
Драфт НХЛ 90, 2013
Бостан Бруінз
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Пэтэ́р Цагла́рык (па-славацку: Peter Cehlárik; нар. 2 жніўня 1995 году) — славацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Лександ». Уладальнік бронзавага мэдаля Алімпійскіх гульняў 2022 году ў складзе нацыянальнай зборнай Славаччыны.

Цагларык займаўся хакеем у роднай Славаччыне, але рана зьехаў у Швэцыю дзеля працягу навучаньня. Запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Люлеа». Поруч з клюбам браў удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў у сэзоне 2014—2015 гадоў[2]. Яшчэ ў 2013 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Бостан Бруінз» у трэцім раўндзе пад агульным 90 нумарам. Улетку 2016 году склаў трохгадовую дамову з клюбам, за які дэбютаваў 11 лютага 2017 году ў матчы супраць «Ванкувэр Кэнакс»[3]. Тым ня менш у чатырох сэзонах славак з большага гуляў у шэрагах фарм-клюбе «Провідэнс Бруінз»[4]. Па вяртаньні ў Эўропу ў 2020 годзе нападнік зноўку абараняў колеры «Лександу»[5]. Адзін сэзон Цагларык правёў у КХЛ, выступаючы за «Авангард», але 24 траўня 2022 году склаў двухгадовы кантракт з швайцарскім «Цугам». У складзе швайцарскай дружыны правёў толькі год.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]