Перайсьці да зьместу

Марская ахова Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Марская ахова Ўкраіны, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 12:48, 10 сакавіка 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Эмблема Марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны

Марска́я ахова Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Морська охорона України) — структурнае падразьдзяленьне Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, асноўныя задачы якога зьвязаныя з аховай дзяржаўнай мяжы Ўкраіны на моры й іншых водных прасторах.

Марскія часткі Дзяржаўнай памежнай службы ў складзе трох асобных брыгадаў памежных караблёў групаваліся ў Балаклаве (5 брыгада), Адэсе (18 брыгада) і Керчы (23 брыгада) (але ў сувязі з Крымскім крызісам месцы базаваньня будуць перагледжаныя). Арґанізацыйна незалежныя і ў мірны час у склад ВМСУ не ўваходзяць. Сьцяг караблёў Марскіх частак уяўляе сабой нацыянальны сьцяг Украіны на зялёным фоне. Клясыфікацыя караблёў адрозьніваецца ад прынятай у ВМСУ. Карпусы караблёў і катэраў афарбаваны ў чорны, а надбудовы — у белы колер. На бартах нанесеныя колеры нацыянальнага сьцягу, на карму надпіс: «Марская ахова» (укр. «Морська охорона»).

Зь ліпеня 1999 году караблям і катэрам марскіх частак нададзеныя бартавыя нумары зь літарамі ВG (Воrder Guard) у насавой частцы.