Перайсьці да зьместу

Койданаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Койданаўскі замак, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 00:02, 10 сакавіка 2022. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Помнік абарончай архітэктуры
Койданаўскі замак
Замак і кальвінскі збор, каля 1900 г.
Замак і кальвінскі збор, каля 1900 г.
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Койданаў
Каардынаты 53°41′26.7″ пн. ш. 27°7′40.89″ у. д. / 53.69075° пн. ш. 27.128025° у. д. / 53.69075; 27.128025Каардынаты: 53°41′26.7″ пн. ш. 27°7′40.89″ у. д. / 53.69075° пн. ш. 27.128025° у. д. / 53.69075; 27.128025
Стан зьнішчаны
Койданаўскі замак на мапе Беларусі
Койданаўскі замак
Койданаўскі замак
Койданаўскі замак
Койданаўскі замак на Вікісховішчы

Ко́йданаўскі за́мак — помнік архітэктуры XVI ст. у Койданаве. Знаходзіўся на Гаштольдавай гары, каля Плябанскай вуліцы. Твор архітэктуры готыкі.

Утвараў адзіны ансамбль з кальвінскім зборам. У 1930—1950-я гады помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Абмеры паводле Ю. Ядкоўскага

Узьвядзеньне першага драўлянага замка ў Койданаве скончылася, відаць, у XIII ст. Яго атачаў вадзяны роў, злучаным з ракою Няцечкай. Зь першай паловы ХVІ ст. замест драўлянага збудавалі мураваны 9-вежавы замак з дыямэтрам вежаў каля 10 мэтраў і таўшчынёй каменна-цагляных муроў да 1,5 мэтра, якія праразаліся байніцамі. Вежы накрываліся шатровымі стрэхамі і іх некалькі разоў перабудоўвалі[1]. Уваход у замак запіраўся традыцыйнаю брамай, якую вянчаў герб ��адзівілаў[1]. Неўзабаве ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, разьмешчаны асобна ад мястэчка. Пазьней «замкам» няправільна называлі палацава-паркавы комплекс[2].

Пасярод замка ў 1564 годзе на сродкі князя Мікалая Радзівіла Рудога збудавалі драўляны кальвінскі збор (у 1613—1621 гадох — мураваны[3]).

Збор атачала мураваная сьцяна зь дзевяцьцю вежамі. Яны былі 2-яруснымі, круглымі і завяршаліся канусаватым дахам. Таўшчыня сьценаў дасягала 1,5 м. У кожным ярусе вежаў налічвалася тры байніцы. Вакол мураванае сьцяны існавалі вал і роў, што злучаўся з ракой Няцечай. Празь яго да брамы, завершанай гербам Радзівілаў, вёў драўляны мост[4].

У 1950-я гады савецкі ўлады зьнішчылі помнік. У наш час момант захаваўся толькі невялікі ўзгорак, які хавае рэшткі абарончых муроў.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Койданава Замки Беларуси Праверана 22 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 3, 1985. — Менск: Полымя. — ISSN 0131-2669. С. 25—27.
  3. ^ Габрусь Т. Помнікі пратэстанцкага храмабудаўніцтва Беларусі // Спадчына. — 2003. — № 1.
  4. ^ Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. № 2, 1994. С. 52.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]