Перайсьці да зьместу

Тураўскі местачковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Тураўскі местачковы савет, захаваная ўдзельнікам InternetArchiveBot (гутаркі | унёсак) у 03:19, 2 лютага 2022. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Ту́раўскі местачковы савет, Ту́раўскі 1-ы сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Тураўскага раёну Палескай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Тураў (цяпер места).

29 жніўня 1919 году створаны ў складзе Тураўскай воласьці Мазырскага павету Гомельскай (з 10 жніўня 1920 году — Менскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 10 жніўня 1920 году да 17 ліпеня 1924 году — Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году), з 20 жніўня 1924 году — Тураўскага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай вобласьці[1][2].

Згодна з указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 27 верасьня 1938 году, мястэчка Тураў атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У сувязі з гэтым местачковы савет быў рэарганізаваны ў пасялковы савет.

  • 1 студзеня 1933 году — 2157 жыхароў, 399 двароў[3]
  • 1 студзеня 1933 году — 1[3]
  1. ^ Туровский 1-ый сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Туровский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 273