Перайсьці да зьместу

Катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне, захаваная ўдзельнікам InternetArchiveBot (гутаркі | унёсак) у 16:12, 26 сьнежня 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Катастрофа гелікоптэра беларускіх пагранічнікаў
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 20 кастрычніка 2011 году
Характар ��адзеньне на зямлю
Месца катастрофы каля в. Вілейты, Пастаўскі раён Віцебская вобласьць
Паветранае судна
Мадэль самалёта гелікоптэр Eurocopter AS 355 NP
Пасажыры 3
Экіпаж 2
Загінулі 5

Катастрофа гелікоптэра Eurocopter AS 355 NP беларускіх пагранічнікаў здарылася 20 кастрычніка 2011 году паблізу беларуска-летувіскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 5 чалавек — 2 члены экіпажу і 3 журналісты Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз»).

А 15:45 за 800 м ад вёскі Вілейты Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці[1] прыкладна ў кілямэтры ад беларуска-летувіскай граніцы разьбіўся гэлікоптэр Памежнага камітэта Беларусі[2].

На борце знаходзіліся два члена экіпажа і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз») — усяго пяць чалавек.

Загінулі два лётчыка: Ігар Скварцоў і Андрэй Пекарскі[3].

Загінулыя журналісты — Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі, Сяргей Шамалаў, якія рабілі спэцыяльны рэпартаж з граніцы[4].

Верталёт упаў і загарэўся. Верталёт выконваў плянавы палёт па ахове дзяржаўнай граніцы[5].