Перайсьці да зьместу

Дамінік Радзівіл (староста кнышынскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Дамінік Радзівіл (ст��роста кнышынскі), захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 07:08, 17 лістапада 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дамінік Радзівіл.
староста кнышынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1754[1]
Памёр 1798
Анопаль
Род Радзівілы
Бацькі Альбрэхт Радзівіл
Ганна Кунегунда з Халецкіх
Жонка Канстанцыя Чапская
Караліна Францкевіч-Радзымінская
Дзеці сын і дачка
Рэлігія каталіцтва

Даміні́к Радзіві́л (1754 — 1798) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў зь Нясьвіска-Клецкай галіны літоўскага магнацкага роду Радзівілаў. Адзіны сын старосты рэчыцкага Альбрэхта Радзівіла і Ганны Кунэгунды Халецкай. Атрымаў хатнюю адукацыю. Разам з бацькам далучыўся да Барскай канфэдэрацыі. У 1773 року, імаверна, вымушаны быў пакінуць Рэч Паспалітую. Пасьля вяртаньня ў 1776 або 1777 року ажаніўся з прадстаўніцаю роду Чапскіх Канстанцыяй.

У 1784 року па сьмерці цесьця атрымаў кнышынскае староства. Пасьля разьвёўся і ажаніўся з Каралінай Францкевіч-Радзымінскай. У палітычных справах абіраў памяркоўныя пазыцыі. У 1794 року не падтрымаў паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі. Болей увагі надаваў разбудове маёнтку Анопаль, дзе і памёр.

1. Жонка — Канстанцыя, дачка Томаша Чапскага, старосты кнышынскага.

Дзеці:

2. Жонка — Караліна Францкевіч-Радзыміньская.

Дзеці:

  1. ^ Dominik Radziwiłł // NUKAT — 2002.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Афтанази Р. До питання про власників Бердичева / Відп. ред. M.Ю. Костриця // Бердичівська земля в контексті історії України : Науковий збірник «Велика Волинь: Праці Житомирського науково-краєзнавчого товариства дослідників Волині». — Житомир: М. А. К., 1999. — Т. 19. — С. 77.