Перайсьці да зьместу

Мікола Чарняўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Мікола Чарняўскі, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 09:01, 26 красавіка 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 студзеня 1943 (81 год)
в. Буда Люшаўская, Ліпініцкі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, дзіцячы пісьменьнік і журналіст
Жанр дзіцячая літаратура
Мова беларуская мова
Узнагароды Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (1995)
Залаты Купідон (2009)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарняўскі.

Міко́ла Мікала́евіч Чарня́ўскі (16 студзеня 1943, в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць; Псэўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вячэрняе аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гадох — літаратурны супрацоўнік, старшы рэдактар аддзелу, адказны сакратар часопіса «Бярозкі». З 1989 року — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлкі»[1].

Дэбютаваў вершам у 1958 г. у газэце «Піянеры Беларусі». Вядомы як аўтар вершаў й прозы для дзяцей. Выдаў зборнікі сатыры й гумару. Зьяўляецца аўтарам тэкстаў шэрагу піянэрскіх песень і кантатаў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы пісьменьнікаў народаў СССРГ. Гуляма, М. Міршакара, Т. Уметаліева, А. Тактамушава, М. Мрэўлішвілі, Р. Фархадзі, Н. Джундубаевай, А. Рахмонава, Х. Мянд, Г. Сар’яна, Х. Алі, А. Чакану, Ю. Сэмэндэра, П. Глазавога, П. Рабра, А. Юшчанкі, В. Юхимовіча, В. Маругі й іншых.

  • «Дзе лета канчаецца» (1963)
  • «Апошні бой» (1967)
  • «Сонца ў хованкі гуляе» (1970)
  • «Кліча горн» (1974)
  • «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975)
  • «Парад» (1976)
  • «Залатая ніва» (1977)
  • «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978)
  • «Я збіраюся на БАМ» (1979)
  • «Хто сябруе з добрым днём?» (1981)
  • «Звініць званок…» (1982)
  • «Зоркі-зорачкі» (1984)
  • «Навечна з сонцам» (1986)
  • «Аб чым пяе крынічка» (1989)
  • «Чаго баіцца зубр? : Вяселыя вершы, казкі» (1994)
  • «Сеў Аўторак у аўто...» (1997)
  • «Хто пакрыўдзіў кракадзіла? : Вершы. Казкі. Прымаўлянкі-забаўлянкі. Скарагаворкі. Загадкі. Лічылкі — Ад суму лячылкі» (2003)
  • «На каго сварыўся гром : Вершы і казкі» (2003)
  • «Сонечны кошык : вершы, казкі, прымаўлянкі-забаўлянкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі» (2009)
  • «Колькі ў сонейка сяброў! : апавяданні-гумарынкі, вяселыя вершы, казкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі, навагодняя казка-п'еса, песні» (2009)
  • «Як зрабіць вясёлым дзень : вершы, казкі, гумарынкі» (2012)
  • «Ці растуць грыбы ў Грыбна : вершы, прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі, шарады, казкі» (2012)
  • «Села Мурка на падмурку : вершы, скорагаворкі, каламбуры, лічылкі, казкі» (2013)
  • «Бегунок пачынае думаць» (1965)
  • «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990)
  • «Босая кавалерыя : аповесці, апавяданні» (2013)
  • «Чалавечнасць» (1971)
  • «Трывога» (1988)
  • «Казёл-моднік» (1978)
  • «І не косяць, і не жнуць…» (1982)
  • «Камар на матацыкле» (1985)
  • «Нашто бабе агарод?» (1989)
  • «Лёкса ў люксе : Сатыра, гумар» (1993)
  • «У трох соснах... : Сатыра, гумар, лірыка» (1996)
  • «Прызба, альбо Смяяцца — не плакаць : лірыка, сатыра, гумар» (2012)
  1. ^ Мікола Чарняўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 582—583.
  • Мікола Чарняўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Маргарыта Яфімава. Прыгожа, займальна, мудра...: да 65-годдзя Міколы Чарняўскага. // Пачатковая школа : навукова-метадычны часопіс з мультымедыйным дадаткам і ўкладкай. — 2008. — № 1. — С. 32―34, 39―43.