Віталь Баркоўскі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Віталь Баркоўскі | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1947 (77 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0055113 |
Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (нар. 1 студзеня 1947, в. Астравы, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР) — рэжысэр. Заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (2000).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс. Дз. Арлова). Навучаўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979—1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя В. Дунін-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), экспэрымэнтальных майстэрняў «АКТ» у Менску (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысэр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я.Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976).
Сярод пастановак:
- «Марк Шагал» (1990)
- «У стылі барака…» (1991)
- «Апошняя п’еса Трэплева» (1992)
- «Каляровы» (1993)
- «П’еса для ненароджаных дзяцей» (1996)
Паставіў спэктаклі:
- «Нора» Г. Ібсена (1993, найлепшая рэжысура на фэстывалі «Маладзечанская сакавіца»)
- «Свавольніца лёсу» А. Паповай (1996, найлепшы спэктакль на фэстывалі «Бонскае біенале» 1997) у Дзяржаўным расейскім драматычным тэатры Беларусі
- «Васа Жалязнова» (1997) у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры
- «Таму што люблю» («Дзень карабля») Паповай (1998, прыз за найлепшую рэжысуру на 1-м фэстывалі беларускай нацыянальнай драматургіі)
- «Пісьменныя» паводле М. Чокэ (1998, Гран-пры фэстывалю сучаснай нямецкай драматургіі ў Менску)
- «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г. Марчука (1998)
- «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясьвіжа») А. Дударава (1999, лепшы спэктакль тэатраў Беларусі)
- «Я, ты, ён, яна, яно…» паводле Ф. Шылера (1999)
- «Шагал… Шагал» (Гран-пры Эдынбурскага міжнароднага фэстывалю, 2000; лепшы спэктакль беларускай драматургіі на міжнародным фэстывалі «Белая Вежа — 2000»)
- «Зямля» паводле Я. Коласа (2001) у тэатры імя Я. Коласа
- «Сон на кургане» паводле паэмы Янкі Купалы
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катовіч Т. В. Баркоўскі Віталь Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 20002. С. 92.