Перайсьці да зьместу

Беларус на варце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Беларус на варце, захаваная ўдзельнікам Gleb Leo (гутаркі | унёсак) у 20:44, 12 лютага 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Беларус на варце
Вокладка часопісу, №6, 1944
Краіна
Галоўны рэдактар Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Гуцька
Дата заснаваньня 1943
Дата закрыцьця 1944
Мова беларуская
Наклад 2500

Беларус на варце — часопіс, які выдаваўся ад сьнежню 1943 па травень 1944 году ў Менску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў.

Прызначаўся для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў антысавецкіх вайсковых і ваенізаваных фармаваньнях. Распаўсюджваўся пры дапамозе нямецкай паліцыйнай сеткі, дзеля гэтага даходзіў ува ўсе куткі Беларусі. Друкаваў артыкулы, нарысы, апавяданьні. Першы нумар выйшаў у ліку 2500 экзэмпляраў. Галоўны рэдактар — Уладзімер Дудзіцкі[1], апошні нумар рэдагаваў Уладзімер Гуцька. У склад рэдакцыі ўваходзілі Антон Цьвячкоўскі[2], Францішак Кушаль[3]. Друкаваўся Р. Булыга[4].

Агулам выйшла 10 нумароў часопіса.

  1. ^ Дзмітрый Крывашэй. Беларусь — краіна эмігрантаў? // ЗЯМЛЯ N. — 2002. — № 1.
  2. ^ Сяргей Ёрш. Адысэя Антона Цьвячкоўскага // Наша Ніва. — 2002. — № 36 (298).
  3. ^ Франц Кушаль. Спробы арганізацыі Беларускага Войска пры нямецкай акупацыі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд 1994. Т. 1. Сш. 1; 1995. Т. 2. Сш. 2; 1997. Т. 4. Сш. 1-2; 1998. Т. 5. Сш. 1(8); Кушаль Ф. Спробы стварэння беларускага войска. Мінск, 1999.
  4. ^ Юры Грыбоўскі Монтэ-Касіна: невядомыя старонкі беларускай гісторыі // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. — № 17.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]