Перайсьці да зьместу

Сакратар вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Сакратар вялікі літоўскі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 14:04, 23 сьнежня 2018. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Сакратары вялікія літоўскія (па-лацінску: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая беспасярэдне займалася справаводзтвам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя зь іх. З другой паловы 16 стагодзьдзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасьць не была зьвязана проста са справаводзтвам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншае). Некаторыя сакратары вялі дакумэнтацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазьней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асобаў, вёў спэцыяльна даручанныя справы.

Сакратар вялікі сьвецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагодзьдзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага сьвецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1564.

Сьпіс сакратароў вялікіх духоўных літоўскіх

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ян Дамінік Лапацінскі
Яўхім Храптовіч

Сьпіс сакратароў вялікіх сьвецкіх літоўскіх

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Міхал Юры Мнішак

Сьпіс сакратароў вялікай пячаткі літоўскай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Юзэф Дуленба (17631777)
  • Ян Зажыцкі (1792)

Сьпіс сакратароў малай пячаткі літоўскай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Белапятровіч (1777)