Баварыя
Выгляд
Свабодная дзяржава Баварыя (па-нямецку: Der Freistaat Bayern) - адна з земляў у складзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі. Самая вялікая па плошчы (70 552 км²) і другая па насельніцтву пасьля Паўночнай Вэстфаліі (12 469 000 чал). Месьціцца на паўднёвым усходзе Нямеччыны. Мяжуе з наступнымі землямі ФРГ: Бадэн-Вюртэмбэрг, Эсен, Цюрэнген, Заксен. На ўсходзе мяжуе з Чэхіяй, на паўднёвым усходзе мяжуе з Аўстрыяй, праз Бодэнскае возера на поўдні мяжуе з Швэйцарыяй.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |