Перайсьці да зьместу

Марцыян Міхал Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Марцыян Міхал Агінскі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 11:47, 19 кастрычніка 2017. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Марцыян Міхал Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1672
Памёр 1 красавіка 1750
Пахаваны
Род Агінскія[2]
Бацькі Шыман Караль Агінскі
Тэадора Корсак
Жонка Тэрэза з Бжастоўскіх
Тэрэза з Тызэнгаўзаў
Дзеці Тадэвуш Францішак, Ігнаці, Станіслаў Юры, Марцыяна, Бэнэдыкта

Марцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавіка[3], паводле іншых зьвестак 29 кастрычніка[4][5] 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1695—1703), кашталян (1703—1730) і ваявода віцебскі (з 1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы.

Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіюму.

Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казімера Дамініка Агінскага.

У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзе[6].

Удзельнік апазыцыі ў 17201730-х гадох, маршалак Генэральнай канфэдэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на зьвязкі з расейскім дваром.

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), зь якой меў 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызэнгаўз меў 2 дачок[4].

Памёр у 1750 годзе. Даты сьмерці розьняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасьці ў Віцебскім касьцёле езуітаў адбыліся 1417 лютага 1751 году[7].

Нашчадкі:

Першы тэатральны спэктакль у Менску — «Трыюмфальная брама» — быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага[8].

  1. ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 323.
  2. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 322–323.
  3. ^ Паводле Віцебскага летапісу: Віцебскі летапіс (Летапіс Панцэрнага і Аверкі) Гістарычны сайт горада Віцебск — «Яснавяльможны ягамосць пан Марцыян Міхал Агінскі памёр у год 1750, красавіка, 1 дня.». Праверана 31 сьнежня 2010 г.
  4. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  5. ^ Людміла Хмяльніцкая. Культурна-мэцэнацкая дзейнасьць князёў Агінскіх на Віцебшчыне // Гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні. — Беларусь паміж Усходам і Захадам, ч. 2. — Менск: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1997. — (Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 6. Ч. 2). — ISBN 985-6419-04-2
  6. ^ Вячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Мн.: БЕЛТА, 2002.
  7. ^ Polski slownik biograficzny. T. 23. Zesz. 3. S. 623
  8. ^ Святлена Немагай. Музыка сям’і Агінскіх. Вакальныя творы.. — Мінск: ТАА «Паліфакт», 2000.