Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 красавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 красавіка, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 13:43, 14 красавіка 2015. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Абраз Віленскіх пакутнікаў у Царкве Сьв. Пятра і Паўла (Менск)
Абраз Віленскіх пакутнікаў у Царкве Сьв. Пятра і Паўла (Менск)

14 красавіка:

  • 1347 — паводле паданьня, у Вільні павесілі Антона (Кругляца), аднаго з трох праваслаўных пакутнікаў (на выяве)
  • 1621 — абвяшчэньне самароспуску зьвязу нямецкіх князёў «Пратэстанцкая Ліга»
  • 1669 — згодна з Андрусаўскім замірэньнем Маскоўская дзяржава мусіла вярнуць Кіеў Рэчы Паспалітай, аднак маскоўскі гаспадар адмовіўся прытрымлівацца падпісанае дамовы
  • 1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі незалежнасьць Вугоршчыны ад Аўстрыі
  • 1871 — заснаваньне нямецкага парлямэнту — Райхстагу
  • 1912 — пасажырскі ляйнэр «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам
  • 1978 — у Тбілісі прайшла масавая дэманстрацыя з патрабаваньнем вызнаньня грузінскае мовы афіцыйнай
  • 1999 — завяршыліся асноўныя працы дзеля расшыфроўкі геному чалавека
  • 2007 — сотні тысячаў дэманстрантаў запатрабавалі захаваньне сьвецкае дзяржавы ў Турэччыне