Перайсьці да зьместу

Стэфан Тызэнгаўз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Стэфан Тызэнгаўз, захаваная ўдзельнікам Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) у 00:08, 17 красавіка 2014. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Стэфан Тызэнгаўз

Герб «Буйвал І»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XVII стагодзьдзе
Памёр 28 лютага 1708
Род Тызэнгаўзы
Бацькі Вільгельм Тызэнгаўз
Кацярына зь Цяхомскіх
Жонка Барбара з Шэметаў
Дзеці Ян Стэфан, Юрый, Міхал Бэнэдыкт, Станіслаў, Вільгельм

Стэфан Тызэнгаўз (? — 28 лютага 1708) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1687) і кухмістар вялікі літоўскі (16871689), ваявода наваградзкі1689).

Трымаў Купішкаўскае і Дыяменцкае староствы[1].

Прадстаўнік шляхецкага роду Тызэнгаўзаў гербу «Буйвал», сын Вільгельма, старосты купішкаўскага, і Кацярыны зь Цяхомскіх.

Ажаніўся з Барбарай, дачкой слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. У шлюбе меў сыноў Яна Стэфана, Юрыя, Міхала Бэнэдыкта, Станіслава, Вільгельма.

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Тызенгаўзы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 679.