Каловіцкі сельсавет
Выгляд
Кало́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
Адміністрацыйны цэнтар — вёска Каловічы.
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Куранецкага раёну Вялейскай вобласьці.
5 ліпеня 1946 году раён перайменаваны ў Вялейскі, які ўвайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці.
28 ліпеня 1980 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Любанскаму сельсавету.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 313
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 557, 558, 628