Перайсьці да зьместу

Віталь Рыжкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Bahouka (гутаркі | унёсак) у 22:18, 28 студзеня 2025. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Віталь Рыжкоў
[[Файл:
Файл:Vital Ryžkoū.jpg
беларускі паэт Віталь Рыжкоў
|245пкс|]]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 красавіка 1986 (38 гадоў)
Магілёў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладчык
Жанр паэзія
Мова беларуская мова
Прэміі «Пластылінавы бусел» (2005), «Залаты апостраф» (2008)
Узнагароды

Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску.

Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік літаратурных фэстываляў «Порядок слов» (Менск, 2006-2010), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008) і іншых літаратурных мерапрыемстваў у Беларусі, Украіне, Расеі.

Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.

Вонкавыя спасылкі