Унецкі раён
Унецкі раён | |
Унечский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Унеча |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | 45 200 |
Плошча | 1130 км² |
Месцазнаходжаньне Унецкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48351 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Унецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўнеча.
Геаграфія
Плошча раёну — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.
Гісторыя
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, увайшоў і Унецкі раён.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Бярэзінскае сельскае паселішча
- Высоцкае сельскае паселішча
- Івайцёнскае сельскае паселішча
- Красновіцкае сельскае паселішча
- Найтапавіцкае сельскае паселішча
- Паўлаўскае сельскае паселішча
- Старагутнянскае сельскае паселішча
- Старасельскае сельскае паселішча
Эканоміка
Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідэры — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрынь). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Ворша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.
Славутасьці
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Высокае
- Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Лышчычы
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы
- Царква Ўсіх Сьвятых у в. Расуха
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Семешкава
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубеньне
Вонкавыя спасылкі
Унецкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|