Часовая рада Чачэнскай Рэспублікі
Часовая рада Чачэнскай (расейскай) рэспублікі або ЧРЧ(Р)Р урад у Чачэніі (варожы да ўраду Джахара Дудаева), які прызнаваў Чачэнію часткаю Расеі. Урад Расеі лічыў ЧРЧ(Р)Р адзіным законным урадам ЧРІ.
Склад
ЧРЧ(Р)Р складаўся зь 19 чалавек. Старшынём быў галава Надцерачнага раёну Ічкерыі Умар Атурханаў, яго намесьнікаў быў прадпрымальнік Лечы Мусаеў, галавою агульнага аддзелу — Зайндзі Чалтаеў. Міністрам абароны й найвышэйшым ваеначальнікам — Біслан Гантаміраў. Службу зьнешніх зносін са сродкамі масавай інфармацыі вёў Руслан Мартагаў.
Стварэньне ўраду
ЧРЧ(Р)Р быў створаны ў сьнежні 1993 г. на радзе незадаволеных урадам Дж. Дудаева ў Надцерачным раёне ЧРІ. 3-4 чэрвеня 1994 году Зьезд народаў Чачэніі, які склікаў ЧРЧ(Р)Р у вёсцы Знаменскае Надцерачнага раёну абвясьціў аб адстаўцы Дж. Дудаева й аб прызнаньні ЧРЧ(Р)Р галоўным урадам у Чачэніі да правядзеньня выбараў галавы Чачэніі. 30 ліпеня ЧРЧ(Р)Р яшчэ раз заявіў аб адстаўцы Дж. Дудаева. 11 жніўня было абвешчана аб стварэньні ўраду Чачэніі. Старшынём ураду стаў старшыня саўгасу Алі Алаўдзінаў, яго намесьнікам стаў Бадрудзін Джамалханаў.
Адносіны з урадам Расеі
Расея прызнавала ЧРЧ(Р)Р адзіным урадам у Чачэніі. Дж. Дудаеў быў абвешчаны бандытам, зь якім ніхто ня будзе мець ніякіх справаў. Калі прыхільнікі незалежнасьці ЧРІ будуць ваяваць з ЧРЧ(Р)Р, то Расея будзе дапамагаць ім у вайне з ЧРІ.
Пачатак тайнай Расейска-чачэнскай вайны
У ліпені-жніўні 1994 году аддзелы на чале з колішнім старшынём мескае рады Грознага Біслана Гантамірава сілаю захапілі Ўрус-Мартан, а аддзелы Руслана Лабазанава (колішняга таварыша Дж. Дудаева) здабылі места Аргун. 29 жніўня на паседжаньні ЧРЧ(Р)Р было вырашана працягваць вайну з Дж. Дудаевым, але здабыць Грозны так і не змаглі. Не хапала войска. Такое становішча працягвалася да лістапада 1994 году. Увесь час Дж. Дудаеў панаваў у Грозным. 23-24 лістапада 1994 г. Расея тайна загадала сваім вайскоўцам удзельнічаць у націску на Грозны. Расея заявіла аб тым, што ніякіх вайскоўцам у Чачэніі няма. Дзьве спробы здабыць Грозны аказаліся няўдалымі.
Канец тайнай пачатак адкрытай вайны Расеі й Ічкерыі
Правал спробаў здабыцьця Грознага прывяло Барыса Ельцына да прыняцьця рашэньня аб пачатку адкрытай вайны з ЧРІ.