Перайсьці да зьместу

Стэфан Тызэнгаўз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Legobot (гутаркі | унёсак) у 01:36, 9 сакавіка 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Стэфан Тызэнгаўз

Герб «Буйвал І»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XVII стагодзьдзе
Памёр 28 лютага 1708
Род Тызэнгаўзы
Бацькі Вільгельм Тызэнгаўз
Кацярына зь Цяхомскіх
Жонка Барбара з Шэметаў
Дзеці Ян Стэфан, Юрый, Міхал Бэнэдыкт, Станіслаў, Вільгельм

Стэфан Тызэнгаўз (? — 28 лютага 1708) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1687) і кухмістар вялікі літоўскі (16871689), ваявода наваградзкі1689).

Трымаў Купішкаўскае і Дыяменцкае староствы[1].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Тызэнгаўзаў гербу «Буйвал», сын Вільгельма, старосты купішкаўскага, і Кацярыны зь Цяхомскіх.

Ажаніўся з Барбарай, дачкой слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. У шлюбе меў сыноў Яна Стэфана, Юрыя, Міхала Бэнэдыкта, Станіслава, Вільгельма.

Крыніцы

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Тызенгаўзы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 679.

Літаратура