Перайсьці да зьместу

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q209325
дНяма апісаньня зьменаў
Ра��ок 45: Радок 45:
* [http://archives.gov.by/index.php?id=989746 Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу беларускіх тэрыторый на адпаведнай старонцы «Архівы Беларусі»]
* [http://archives.gov.by/index.php?id=989746 Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу беларускіх тэрыторый на адпаведнай старонцы «Архівы Беларусі»]
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі}}
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі}}
{{Эўропа па тэмах|Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел}}


[[Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі| ]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі| ]]

Вэрсія ад 18:25, 17 верасьня 2013

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласьцей. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, мястэчкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня.

Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстаньня (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказьнікі, тэрыторыі памятнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэньня і інш.).

Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыцьцяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.

Падзел тэрыторыі

Падзел краіны

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласьцей і тэрыторыю сталіцы — гораду Менск:

  1. Берасьцейская вобласьць. Цэнтар – Берасьце.
  2. Віцебская вобласьць. Цэнтар – Віцебск.
  3. Гомельская вобласьць. Цэнтар – Гомель.
  4. Гарадзенская вобласьць. Цэнтар – Горадня.
  5. Менская вобласьць. Цэнтар – Менск.
  6. Магілёўская вобласьць. Цэнтар – Магілёў.
  7. горад Менск.

Коды 1-7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.

Падзел абласьцей

Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасьць раёнаў складала 118[1], зь якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гарадзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Менскай, 21 — у Магілёўскай.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі