Яўнут Валімонтавіч
Яўнут Валімонтавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | урад не існаваў | ||||||
Пераемнік | Пётр Лелюш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1380 |
||||||
Смерць | 1432 | ||||||
Род | Валімонтавічы[d] | ||||||
Бацька | Валімонт Бушкавіч | ||||||
Жонка | Імёны і паходжанне жонак невядомыя | ||||||
Дзеці | Не меў нашчадкаў |
Яўнут Валімонтавіч, у хрышчэнні Ян (згадв. ад 1412 — 1432) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1413—1432).
Літоўскі баярын. Сын Валімонта Бушкавіча, старэйшы брат Кезгайлы, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда.
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў – Jawnutte. Іменная аснова Jaun- дала ў старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[1] Звязана з літоўскім jaunas "малады", далей да індаеўрапейскага *i̯eu- "малады, юны"[2].
Яўнут было іменем-пажаданнем, такім іменем зычылі як мага даўжэй заставацца такім жа моцным, якім чалавек бывае ў юнацтве.
Імя Яўнут таксама меў адзін з сыноў князя Гедзіміна, які жыў на стагоддзе раней.
Вядомыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Задора». Імёны і паходжанне жонак невядомыя. У 1427 г. прасіў Папу Рымскага Марціна V дазволіць яму развесціся з жонкай, якая спрабавала яго атруціць. Віленскі біскуп Мацей прызнаў яго новы шлюб неправамоцным[3].
Упершыню ў крыніцах сустракаецца ў 1412 г.[4], калі атрымаў урад старосты троцкага, з 1413 г. урад стаў ваяводскім і Яўнут трымаў яго да 1432 г. У 1432 г., разам з братам Румбольдам, Яўнут быў пакараны смерцю Жыгімонтам Кейстутавічам за падтрымку Свідрыгайлы.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]КЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. 1 (1387 — 1507) / [wydali J. Fijałek i Wł. Semkowicz; red. t. J. Wyrozumski]; Polska Akademia Umiejętności. — Kraków: «Secesja», 1994. — XXXVIII, [2] s.— S. 130.
- ↑ Vitoldiana: codex privilegiorum Vitoldi magni ducis Lithuaniae: 1386 — 1430 / zebrał i wyd. J. Ochmański. — Warszawa — Poznań: Państ. Wydaw. Naukowe, 1986. — 255, [1] s.: err. — S. 32. — (Historia; T. 8).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R. 6. Nr 11—12. 1913. R. 7. Nr 1—2. 1914.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.