Перайсці да зместу

Эндэмізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эндэмікі)

Эндэмікі (ад грэч. Ἔνδημος - мясцовы) — біялагічныя таксоны, прадстаўнікі якіх жывуць на адносна абмежаваным арэале. Такая характарыстыка таксонаў называецца эндэмізмам, якому проціпастаў��яецца касмапалітызм.

Арэалы эндэмікаў абмежаваныя біятычнымі, кліматычнымі або геалагічнымі бар'ерамі. Найбольш багатыя на эндэмічныя формы акіянічныя астравы, ізаляваныя горныя даліны і вадаёмы, ізаляваныя ад іншых аналагічных па біятычных характарыстыках вадаёмаў. У прыватнасці, на востраве Святой Алены каля 85% відаў эндэмічныя, а на Галапагасе - да 97%. Адрозніваюць палеаэндэмікі і неаэндэмікі.