Перайсці да зместу

Шанхайскі вялікі тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шанхайскі вялікі тэатр
Заснаваны 27 жніўня 1998
Краіна
Размяшчэнне
Архітэктар Jean-Marie Charpentier[d]
Умяшчальнасць 1 800
Сайт dajuyuansh.com.cn
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вялікі тэатр Шанхая ўначы

Вялікі тэатр у Шанхаі (або Вялікі тэатр Шанхая, (кіт.: 上海 大 剧院) — адзін з найбуйнейшых (побач з Нацыянальным цэнтрам выканальніцкіх мастацтваў) тэатральных будынкаў Кітая і адна са славутасцяў горада Шанхая. Размешчаны на скрыжаванні Цэнтральнага бульвара і Паўднёвай дарогі Хуанпі ў паўночнай частцы Народнай плошчы раёна Хуанпу. З моманту адкрыцця 27 жніўня 1998 года на яго сцэне было пастаўлена больш за 6000 пастановак у жанрах оперы, мюзікла, балета, канцэртаў сімфанічнай і камернай музыкі, кітайскай оперы. Будынак з’яўляецца рэзідэнцыяй Шанхайскай оперы  (англ.).

Тэатр быў пабудаваны ў 1998 годзе. Адметны архітэктурны стыль будынка быў распрацаваны кампаніяй ARTE Charpentier, заснаванай французскім архітэктарам Жанам-Мары Шарпанцье  (англ.). Інтэр’ер створаны Studios Architecture. З надыходам цемры светлавыя інсталяцыі вакол будынка надаюць яму выгляд, які нагадвае крыштальны палац. У 2015 годзе ў тэатры прайшла цырымонія ўзнагароджання Laureus World Sports Awards.

Тэатр займае тэрыторыю ў 2,1 га, агульная плошча забудовы складае 70 000 квадратных метраў і змяшчае тры тэатры: Лірычны тэатр на 1800 месцаў, Драматычны тэатр на 600 месцаў і Тэатр-студыю на 300 месцаў. Сцэна Лірычнага тэатра, плошча якой складае каля 1700 квадратных метраў, уключаючы асноўную сцэну, бэксцэну, левую і правую дадатковыя сцэны, з’яўляецца адной з самых вялікіх, найбольш абсталяваных і найбольш універсальных механічных сцэн у свеце. Акрамя таго, у склад тэатра ўваходзяць банкетная зала, білетныя касы і падземны паркінг.

Зноскі

  • shgtheatre.com — афіцыйны сайт Шанхайскага вялікага тэатра