Церуха (рака)
Выгляд
Цяруха | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 57 км |
Басейн | 525 км² |
Расход вады | 1,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае |
• Каардынаты | 52°06′51″ пн. ш. 31°36′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́ |
• Каардынаты | 52°12′08″ пн. ш. 30°56′07″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Добрушскі раён, Гомельскі раён |
— выток, — вусце |
Церуха́[1][2], Цяруха — рака — рака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 525 км², пад лесам 26 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,8[1] м³/с. Выток знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае. Упадае ў Сож за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́. Пойма двухбаковая, шырыня да 2 км, часткова асушаная. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні, шырыня да 10 м. Берагі стромкія, вышынёю да 3 м. На перыяд вясновай паводкі прыходзіцца 55 % гадавога сцёку. На рацэ некалькі шлюзаў[1]. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Пясошанька
- Грабаўка
- Рэўтак (справа)
На рацэ знаходзяцца
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ БелЭн 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Бычук Г. В. Церуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 273. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28—29. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)