Перайсці да зместу

Харвацкі нацыянальны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харвацкі нацыянальны тэатр
Заснаваны 14 кастрычніка 1895 года
Перабудавана ў канцы 1960-х гадоў
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак пл. Маршала Ціта (Trg maršala Tita), 15
Адрас Trg Republike Hrvatske 15, 10000, Zagreb
Архітэктар Fellner & Helmer[d]
Умяшчальнасць 715
Дырэктар дырэктар Ана Ледэрэр (Ana Lederer)
Сайт hnk.hr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харвацкі нацыянальны тэатр у Заграбе (харв.: Hrvatsko narodno kazalište u Zagrebu; абрэвіятура HNK Zagreb) — нацыянальны тэатр у сталіцы Харватыі, горадзе Заграбе, найстарэйшая і галоўная оперная і тэатральная сцэна, значны культурны цэнтр краіны.

Тэатрам кіруе Міністэрства культуры Харватыі.

Тэатр развіўся з першага гарадскога тэатра ў Заграбе, пабудаванага ў 1836 годзе, які размяшчаецца сёння ў будынку «Старой ратушы».

У якасці Харвацкага нацыянальнага тэатра ён быў заснаваны ў 1860 годзе, а ўжо на наступны год установа атрымала дзяржаўную падтрымку, што паставіла яго ў адзін шэраг з многімі іншымі еўрапейскімі нацыянальнымі тэатрамі.

У 1870 годзе ў тэатры з'явілася ўласная пастаянная оперная трупа.

У 1895 годзе Харвацкі Нацыянальны тэатр пераехаў у новае спецыяльна пабудаваны будынак на плошчы маршала Ціта ў цэнтры горада Заграба, дзе знаходзіцца сёння. Аўстра-венгерскі імператар Франц Іосіф I прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця новага будынка. Сам будынак быў праектам знакамітых венскіх архітэктараў Фердынанда Фельнера і Германа Гельмера, архітэктурнае бюро якіх пабудавала цэлы шэраг тэатраў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Святкаванне 100-годдзя будынка Харвацкага Нацыянальнага тэатра было з размахам праведзена 14 кастрычніка 1995 года.

У 1905 годзе ля ўваходу ў тэатр вядомы харвацкі мастак і скульптар Іван Мештравіч зрабіў фантан «Крыніца Жыцця».

У харвацкім Нацыянальным тэатры працавала нямала лепшых вядучых нацыянальных мастакоў. Першым дырыжорам тэатра быў Іван Зайц, оперным дырыжорам тэатра 35 гадоў (1923 - 58) быў Якаў Гатават; у тэатры пачалі свой творчы ўзлёт харвацкі рэжысёр Бранка Гавела і харвацкая прыма-балерына Mіa Славенска (Чорак).

На сцэне і ў сценах Нацыянальнага тэатра таксама выступалі многія міжнародныя артысты оперы, балета, тэатра і кіно, сярод якіх: Ферэнц Ліст, Сара Бернар, Франц Легар, Рыхард Штраўс, Жэрар Філіп, Віўен Лі, Жан-Луі Баро, Пітэр Брук, Марыа дэль Манака, Хасэ Карэрас.

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.