Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)
Свабодная дэмакратычная партыя | |
---|---|
Freie Demokratische Partei | |
Лідар | Крысціян Лінднер |
Дата заснавання | 12 снежня 1948 |
Штаб-кватэра | Томас-Дэлер-Хаўс, Берлін |
Краіна | |
Ідэалогія | класічны лібералізм[d] і эканамічны лібералізм |
Інтэрнацыянал |
|
Маладзёжная арганізацыя | Маладыя лібералы |
Колькасць членаў | 54 000 (2016) |
Месцаў у Бундэстагу |
80 / 631 |
Месцаў у Ландтагах |
103 / 1821 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
12 / 99 |
Партыйны друк | Q1822879? |
Сайт | fdp.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) (ням.: Freie Demokratische Partei (FDP)) — ліберальная партыя ў Германіі. Старшыня партыі — Крысціян Лінднер (з 2013).
СвДП уваходзіла ў федэратыўны ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць у правячую кааліцыю з 2009 года па сённяшні дзень (кожны раз як малодшы партнёр адной з двух буйных нямецкіх партый). Такім чынам, яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Зараз прадстаўнікі ФДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.
У Еўрапейскім парламенце СвДП уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў для Еўропы.
Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Тэадор Хойс і Вальтэр Шэель.
Выбары ў Бундэстаг 2013 года
[правіць | правіць зыходнік]Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 года СвДП упершыню не набрала 5% і не атрымала ніводнага месца ў нямецкім парламенце[1].
Выбары ў Бундэстаг 2017 года
[правіць | правіць зыходнік]Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Бундэстаг Германіі. Агулам СвДП змагла накіраваць у нямецкі заканадаўчы орган 80 чалавек[2].
Зноскі
- ↑ Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газета. — 27 верасня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
- ↑ "У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг". Радыё «Рацыя». 24 верасня 2017. Архівавана з арыгінала 27 ліпеня 2018. Праверана 26 верасня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)
- fdp.de (ням.) — афіцыйны сайт
- Галоўны ўстаўны ліст СвДП (ням.)