Перайсці да зместу

Радзівон Валянцінавіч Сямук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радзівон Сямук)
Футбол
Радзівон Сямук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Радзівон Валянцінавіч Сямук
Нарадзіўся 11 сакавіка 1989(1989-03-11)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
 Беларусь
Рост 187 см
Вага 75 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Акжайык
Нумар 30
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 4 (-7)
2010   Беларусь Хваля (Пінск) 9 (-8)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 1 (-2)
2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 19 (-19)
2014 Беларусь Смаргонь 16 (-16)
2015—2016 Польшча Ролька (Канаяды)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 6 (-18)
2017—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 49 (-54)
2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 5 (-10)
2021 Расія Тамбоў 5 (-19)
2022 Беларусь Дынама (Брэст) 8 (-13)
2022— Казахстан Акжайык (Уральск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радзівон Сямук (нар. 11 сакавіка 1989, Новавалынск) — украінскі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Акжайык» з Уральска.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ва Украіне, але кар’еру пачаў у беларускім клубе «Дынама» (Брэст). У 2010 годзе гуляў на правах арэнды за пінскую «Хвалю». Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад брэстчан, у 2012 годзе папоўніў склад мазырскай «Славіі», дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіміра Гаева.

У 2013—2014 гадах гуляў у беларускай Першай лізе за клубы «Граніт» і «Смаргонь», дзе трывала з’яўляўся ў аснове. У 2015 годзе ад’ехаў у Польшчу, дзе выступаў за клуб чацвёртага дывізіёна «Ролька». У ліпені 2016 года вярнуўся ў Беларусь, зноў папоўніўшы склад «Граніта», дзе стаў чаргавацца на полі з Уладзіславам Васілючкам.

Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Перад пачаткам сезона разглядаўся як другі брамнік пасля Ісы Ндоя, але ў сувязі з траўмамі апошняга Сямук нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, правёўшы 14 матчаў у чэмпіянаце ў сезоне 2017. Сезон 2018 у Першай лізе пачынаў як асноўны брамнік мазыран, з лета пачаў чаргавацца ў браме з Міхаілам Бараноўскім. У сезоне 2019 спачатку быў запасным брамнікам, але хутка замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, пазней зноў стаў чаргавацца з Бараноўскім. У лістападзе 2019 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2019 года стала вядома, што Радзівон пакідае «Славію»[3].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт[4]. Быў рэзервовым брамнікам каманды. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[5], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама».

У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[6]. Дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе 19 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Сочы» (0:5). Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.

Са студзеня 2022 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным брамнікам, з мая стаў заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Акжайык»[9].

Зноскі