Пацалунак (Густаў Клімт)
«Пацалунак» — карціна аўстрыйскага мастака і графіка Густава Клімта (1862–1918), аднаго з галоўных прадстаўнікоў венскай сецэсіі. Была створана ў 1908-1909 гадах. Захоўваецца ў Галерэі Бельведэр у Вене. Створаная ў «залаты перыяд» творчасці Клімта карціна з'яўляецца адной з самых вядомых работ мастака.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На карціне намаляваная пара. Закаханыя апранутыя ў мазаічную вопратку. Даследчыкі гісторыі мастацтва мяркуюць, што на карціне Клімт адлюстраваў самога сябе са сваёй каханай Эміліяй Луізай Флеге. У каларыце карціны пераважаюць залаты тон з украпваннем яркіх плямаў палявых кветак і багатым узорам адзення. На карціне пераважае дэкаратывізм (відовішчнасць). Клімт спрабаваў ураўнаважыць парыў і адцягнены дэкаратывізм. Жаночы твар звернуты да гледача і адкрыта ўвасабляе смагу.