Нароўля
Горад
Нароўля
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Наро́ўля[3] (трансліт.: Naroŭlia, руск.: Наровля) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе Прыпяці. Напэўна, упершыню Нароўля згадана як вёска-слабада ў 1604 годзе. У першай палове XVIII ст. ужо згадваецца як мястэчка. У 1826 годзе стала цэнтрам латыфундыі мясцовага двараніна-каталіка Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868) і яго нашчадкаў да 1917 года. Даніэль Горват пабудаваў палац (1850) і альтанку, а яго ўнук Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) — кандытарскую фабрыку (1913), якія дагэтуль галоўныя сімвалы горада. Шляхецкі герб «Побуг», якім карысталіся Горваты, стаў асновай сучаснага герба (2001) Нароўлі. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, а 3 лістапада 1971 года — статус горада. Нароўля моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), у 1986—1995 гадах выселена значная частка жыхароў і праведзена дэзактывацыя тэрыторыі. Знаходзіцца па аўтадарозе за 326 км ад Мінска (па геаграфічнай прамой — 268 км), за 173 км ад Гомеля, за 40 км ад Мазыра, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч. Аўтадарогі на Мазыр, Ельск, Аляксандраўку (пагранічны пункт з Украінай). Насельніцтва 8 374 чал. (2022).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле гідранімічнай версіі, назва паселішча ўтворана ад імя прытока Прыпяці — ракі Нароўлі (Нараўлянкі). Узнікненне тапоніма ад гідроніма было распаўсюджанай назоўнай практыкай у старажытнасці.
Паводле Уладзіміра Тапарова , славянская назва ракі ўтварылася з гідроніма балцкага паходжання *Narav- або *Narū-s , праз дадаванне да яго славянскага суфіксу -ля (> Нароўля), пазней дадаўся суфікс -янка (> Нараўлянка)[4]. Адна з першых пісьмовых згадак гідроніма ў форме «рэчка Нароўля» — 3 чэрвеня 1581 г. у акце Мазырскага земскага суду «Пацвярджэнне прывілея баярам Мітковічам на Лук’янаўскі востраў [зямлі] і дом у г. Мазыры»[5].
Корань Nar- звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Назвы з гэтым коранем (Нарач, Нараў, Нара) адлюстроўваюць або глыбіню водаў, або імклівасць цячэння (у выніку перападу вышыняў). Побач з ракой Нараўлянкай цякуць прыпяцкія прытокі з балцкімі назвамі Мытва, Жалонь.
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, няясна, што ўзнікла раней — назва паселішча або ракі. Ён дапускаў магчымасць паходжання назвы «Нароўля» ад балцкай гідранімічнай асновы Nar-. Таксама не выключаў магчымасці паходжання ад славянскага выразу «на рву» або фінскага narvaine «парогі, быстрыны»[6].
«Славянскую» версію падтрымліваў тапаніміст Аляксандр Рогалеў. На яго думку, у назве Нароўля прыстаўка на- паказвае, што паселішча знаходзіцца паблізу нейкага аб’екта, суфікс -ля — што гэта менавіта паселішча, а не мясцовасць, а назву Рова, Роўка давалі імклівым, але невялікім рэчкам, ручаям, якія «ірвалі» зямлю, «прарывалі» рэчышча[7]. Таксама ёсць версіі, што паселішча знаходзілася «на роўнай» мясцовасці і атрымала назву ад гэтага або што пасяленне ці астрог узніклі «на рове»[8].
У XIX—XX стст. часам ужывалася напісанне мястэчка (пасёлка) па-руску як «Наровль».
Прыроднае асяроддзе
[правіць | правіць зыходнік]Нароўля знаходзіцца на раўніннай мясцовасці. На поўдзень ад вёскі Барбароў знікаюць апошнія адгор’і Мазырскай марэннай грады. Прыроднае асяроддзе Нароўлі характарызуецца густымі лясамі, заліўнымі лугавінамі, рачнымі затокамі, старыцамі, прытокамі Прыпяці[9]. Сучасны горад знаходзіцца на правым беразе павольнай ракі Прыпяць, якая трошкі выгінаецца ў раёне горада і таму вельмі дабаўляе маляўнічасці і без таго прыгожым краявідам.
Удалай асаблівасцю горада з’яўляецца тое, што яго цэнтральная частка прымыкае да берага Прыпяці, дзе знаходзіцца цудоўны дзеючы гарадскі пясчаны пляж, які актыўна выкарыстоўваецца гараджанамі (звычайна ў цёплае летняе надвор’е). Прыпяць ранняй вясной часта шырока разліваецца і вымывае берагі, таму звычайна позняй вясной спецыяльныя службы намываюць пясок на гарадскім пляжы[10]. Праз горад цячэ павольны, вузкі і мелкі прыток Прыпяці — рака Нараўлянка, якая ўпадае у Прыпяць каля гарадскога парку паблізу альтанкі і ўмоўна падзяляе Нароўлю на дзве часткі.
-
Выгіб Прыпяці каля палацу Горватаў. Фота 2017 г.
-
Прыпяць каля прыстані горада. Фота 2017 г.
-
Гарадскі пляж у цэнтральнай частцы горада. Фота 2017 г.
-
Гарадскі пляж у цэнтральнай частцы горада. Фота 2017 г.
-
Прыпяць каля палацу Горватаў і пляжу (злева) зімой. Фота 2012 г.
Гадавая тэмпература паветра на два градусы Цэльсія вышэйшая, чым на поўначы Беларусі[9]. Непадалёку ад Нароўлі залягаюць крышталічныя пароды, выяўлены прамысловыя залежы паваранай солі[9]. Глебы ў большасці дзярнова-падзолістыя, супясчаныя. Шмат тарфянікаў. Глеба і клімат дазваляюць атрымліваць высокія і ўстойлівыя ўраджаі сельскагаспадарчых культур, асабліва на асушаных тарфяніках[9].
У прыродных хвойных і змешаных лясах, якія абкружаюць ці прымыкаюць да Нароўлі, пераважаюць сосны і дубы, многім з якіх па 200—300 год[9]. У самім горадзе камунальнымі службамі робяцца штучныя насажэнні дрэў, кустоў і кветак. Маюцца дзіцячы і гарадскі паркі.
Жывёльны свет Нараўляншчыны вельмі разнастайны і шматлікі: лісіца, воўк, рысь, казуля, лось, янот, куніца. З птушак шмат цецерукоў, дзікіх качак, рабчыкаў, глушцоў. Паблізу вадаёмаў можна сустрэць бабра, выдру, андатру. У рацэ, затоках, старыцах і штучных канавах (паміж тарфянікаў) шмат рыбы, галоўным чынам, — акуні, шчупакі, ліні, самы, сазаны, карасі, мянтузы[9]. Таму з даўніх часоў на высокім узроўні было развіта рыбалоўства (напрыклад, вясной у Прыпяці і прытоках лавілі дзясяткі тысяч пудоў рыбы), а маянткоўцы любілі паляваць на дзіка і лася[11].
-
Лес каля Нароўлі
-
Покрыва лесу каля Нароўлі
-
Імхі покрыва нараўлянскага лесу
-
Рака Нараўлянка ў гарадскім парку
-
Гарадскі парк
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Вялікага Княства Літоўскага
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVI ст. землі сучаснай Нароўлі ўваходзілі ў склад Антонаўскай воласці, якая была каралеўскім маёнткам (каралеўшчынай) да 1764 г. і звычайна аддавалася манархам у пажыццёвае трыманне шляхціцу за пэўныя заслугі. 6 красавіка 1595 г. кароль Жыгімонт Ваза аддаў у леннае трыманне маёнтак Антонавічы (Антонаў) канцлеру ВКЛ Льву Сапегу (1557—1633)[12]. А Леў Сапега ў 1598 г. саступіў Антонавіцкі маёнтак разам з фальваркамі Смалегавічы (Смалегаў) і Завайць стрыечнаму брату — каралеўскаму двараніну Лукашу Сапегу[13], што кароль і зацвердзіў.
Напэўна, упершыню Нароўля (як вёска-слабада Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага) згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у дэкрэце судовых актаў Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552—1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля) і забранні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалегавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш.[14] Вёска-слабада Нароўля ў тыя часы ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Антонаў, які належаў Лукашу Сапегу, бо 21 красавіка 1607 г. датаваны судовы дэкрэт, у якім шляхціц Юзаф Будзіла, мазырскі харунжы, абвінаваціў шляхціца Лукаша Сапегу і яго жонку Сафію (з роду Кмітаў) у гвалтах, якія ўчынілі сяляне сапежынскага маёнтка Антонаў з вёсак Нароўлі і Смалегавічаў у маёнтку Юзафа Будзілы, а менавіта ў вёсцы Багуцічы (Мазырскі павет)[15].
Пасля смерці Лукаша Сапегі (які з пачатку 1600-х гг. падпісваўся як «граф на Чарнобылі») вёска Нароўля ў 1626 г. перайшла ў валоданне віленскага ваяводы і вялікага гетмана літоўскага Льва Сапегі (1557—1633), якому Лукаш Сапега завяшчаў усе свае маёнткі. Леў Сапега аддаў іх у трыманне Паўлу, Яну і Андрэю, сынам Яна Пятра Сапегі, усвяцкага старосты[16]. У 1627 г. Андрэй Сапега (1592—1646) за 3 500 злотых саступіў «вячыстым правам» (г.зн. пажыццёва) ленны каралеўскі маёнтак Антонаў (у тым ліку Нароўлю) шляхціцу Іосіфу Корсаку (каля 1570—1643), дзісненскаму старосце[17].
10 лістапада 1682 г. Нароўля згадваецца ў гродскай кнізе мазырскага гродскага суда запісам аб размежаванні зямель паміж рэчыцкім старостам, полацкім ваяводам (1686—1713) Дамінікам Міхаілам Слушкам (каля 1655—1713), уладальнікам маёнткаў Антонава, Смольгавічы (Смалегаў) і Нароўля, і кіеўскім езуіцкім калегіумам, уладальнікам маёнткаў Вярбковічы і Канатоп[18].
У інвентарах вялізнага маёнтка Антонаў ад 1715 і 1728 г. упамінаецца, што Антонаўская воласць (разам з мястэчкам Нароўляй) была ва ўласнасці (верагодна, на ленных правах) польнага гетмана ВКЛ Станіслава Дэнгафа (к.1673—1728)[19]. У 1728 г. у мястэчку Нароўля меўся панскі «двор» (сядзіба)[20]. У 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак і каралеўшчына (каралеўскае ўладанне), якое на ленных правах (разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы) трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)[21]. Пасля Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) ленным трымальнікам каралеўшчыны (каралеўскіх маёнткаў) Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў яго сын Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767)[22].
У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка Нароўля[23]. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.). 26 красавіка (7 мая) 1751 г. гайдамацкі атрад (каля 30 чалавек) запаліў дамы і панскі двор у Нароўлі, два дамы поўнасцю абрабаваў, захапіў каштоўнасці Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767), забіў некалькі яго служак і адміністратара маёнтка (шляхціца Адахоўскага)[24][25].
Каля 1760 г. багрымавіцкі староста Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767), які трымаў у тыя часы ленным правам каралеўшчыну (з мястэчкам Нароўля), пабудаваў у мястэчку Нароўля парафіяльную царкву Іаана Багаслова для мясцовага насельніцтва[26].
У 1764 г. канвакацыйны сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову, якой прызнаў каралеўшчыну (каралеўскае ўладанне) Нароўля (мястэчка Нароўля разам з фальваркамі Антонава (Антонаў), Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы, Карпавічы і інш.), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) і яго нашчадкаў[24]. Каралеўскі маёнтак Бабічы (цяперашні Барбароў) у той соймавай пастанове не названы, але, вераемна, ён быў сярод тых, што разумеліся ў фразе «y dalszemi wszystkiemi attynencyami» («і далейшымі ўсімі прыналежнасцямі»), таму таксама стаў спадчыннай уласнасцю Аскеркаў.
Пасля смерці Рафала Алаіза Аскеркі Нароўляй у 1767 г. стаў валодаць па спадчыне яго сын Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), мазырскі каптуровы суддзя, а пазней польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам аскеркаўскіх маёнткаў на тэрыторыі сучаснай Нараўляншчыны быў маёнтак Бабічы (перайменаваны панам у Барбароў у гонар сваёй жонкі), да якога належала мястэчка Нароўля[24]. У мястэчку пражывала як хрысціянскае, так і іўдзейскае насельніцтва[27]. У 1765 г. у нараўлянскім кагале і яго парафіях 316 плацельшчыкаў падушнага падатку[28].
У 1780-ыя гг. у мястэчку жыло ўжо шмат яўрэяў[29]. У 1790 г. у Нароўлі ўжо меўся мураваны панскі дом, які належаў Яну Мікалаю Аскерку (1735—1796)[30].
У складзе Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Нароўля апынулася ў складзе Расійскай імперыі і ўключана ў склад Мазырскага павета Мінскай губерні.
У 1793 г. уласнік Барбарова (і Нароўлі) Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай улады і падзелу Рэчы Паспалітай, для чаго ўдзельнічаў у нарадным з’ездзе паўстанцаў у Хойніках. У 1794 г. за ўдзел у паўстанні маёнткі Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) — у тым ліку мястэчка Нароўля — былі канфіскаваны ў дзяржаўны скраб Расійскай імперыі[31]. Адразу пасля канфіскацыі расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла ў 1794 г. буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала мястэчка Нароўля), дзе налічвалася 1396 душ[31], правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданне[32].
У 1795 г. мястэчка мела 37 двароў прыгоннага насельніцтва[33], не лічачы жыхароў-яўрэяў. 12 снежня 1796 г. мястэчка і акруга пераведзены ў склад тэрыторыі Рэчыцкага павета, а сам Рэчыцкі павет — у склад Маларасійскай губерні, а 29 жніўня 1797 г. Рэчыцкі павет (з Нароўляй) перададзены ў склад Мінскай губерні.
У 1800 г. каля мястэчка пачалі працаваць нараўлянская гута (майстэрні па вырабе шкла) і вінакурны завод.
У 1808 г. у нашчадкаў Сіверса маёнтак Барбароў (у склад якога ўваходзіла мястэчка Нароўля) быў куплены рускім дваранінам Андрэем Мацвеевічам фон Гольстам[32]. 1 верасня 1816 года маёнтак Нароўля нашчадкаў А. фон Гольста набыў за суму ў 242 650 рублёў серабром Ігнат Тадэвушавіч Горват[34].
У 1825 г., пры падзеле зямельнай спадчыны Ігната Тадэвушавіча Горвата (†1820) сярод яго чатырох сыноў (Аляксандра, Станіслава, Атона і Даніэля), яго малодшы сын Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868) атрымаў ва ўласнасць вялізны нараўлянскі маёнтак (мястэчка Нароўля і належныя вёскі). Так Нароўля стала цэнтрам асобнага дваранскага маёнтка, які належаў нашчадкам Даніэля Горвата да 1917 г. У Нароўлі ў той час мелася каталіцкая капліца фундацыі Аскеркаў[26].
У часы Лістападаўскага паўстання (1830—1831) Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) са сваім атрадам прыйшоў з Мазырскага ў Рэчыцкі павет, дзе вербаваў у атрад прыгонных сялян, абяцаючы зямлі і знішчэнне прыгону, у маёнтках Барбароў і Нароўля, якія належалі адпаведна Аляксандру і Даніэлю Ігнатавічам Горватам[35]. У Барбарове 10 чэрвеня 1831 г. да атрада далучылася 12 чалавек (5 шляхціцаў і 7 сялян), а ў Нароўлі 11 чэрвеня выдалі толькі 6 коней[36].
У 1850 г. у Нароўлі Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868) пабудаваў сабе новы мураваны і велічны палац у стылі позняга класіцызму, які стаў самай шыкоўнай і вялікай па памерам рэзідэнцыяй роду Горватаў. Рэзідэнцыя стала адной з самых шыкоўных і значных ва ўсёй Мінскай губерні.
У 1855 г. даў першую прадукцыю (спірт і гарэлку) вінакурны завод Даніэля Горвата, які пачаў будаваць сваё прадрыемства з 1850 г. У 1861 г. пабудаваны другі такі завод, а ў 1887 г. — трэці[37].
У 1864 г. было адкрыта народнае вучылішча (школа)[38].
У 1868 г. пасля смерці Даніэля Горвата (1810—1868) палац і маёнтак Нароўля (панскі двор Нароўля і належныя панскія землі) па спадчыне перайшлі да яго сына Артура Даніэлевіча Горвата (1831—1903).
У канцы 1880-х гг. больш за 70 % насельніцтва Нароўлі складалі яўрэі, якія трымалі ў горадзе свае лаўкі, невялікія прадпрыемствы, майстэрні і складалі асноўную частку класу рабочых, гандляроў і возчыкаў[39]. Хрысціянскае насельніцтва займалася рыбалоўствам, рабіла драўляны посуд, рагожы. Мелася праваслаўная царква, сінагога, школа, вінакурны завод[38].
У 1897 г., паводле вынікаў першага Усеагульнага перапісу насельніцтва ў Расійскай імперыі, у Нароўлі пражывала 1145 жыхароў (з якіх 92,5 % яўрэі — 1060 чал.[28]) без уліку 285 сялян вёскі Нароўля, была царква, каталіцкая капліца роду Горватаў і народная школа, сінагога, 7 яўрэйскіх малітоўных школ, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, 2 гарбарныя заводы, 35 лавак, карчма, паромная пераправа[40]. Кірмашы праводзіліся 9 мая, 24 чэрвеня, 26 верасня і 6 снежня[41]. У 1898 г. у Нароўлі і Белай Сароцы адкрыты народныя чытальні[39].
У 1901 г. адкрыта Нараўлянская калегіяльная кампанія па распрацоўцы лесу, якую ўзначаліў яўрэй Ілля Кушалевіч Пайкін. З 1902 г. па ініцыятыве Іллі Пайкіна і Эдварда Горвата ад вёскі Красноўка да мястэчка Нароўлі па вузкакалейцы лесаматэрыялы перавозілі да Прыпяці[39][42]. Драўніну пасля гналі па Прыпяці на Украіну. Горваты атрымалі дазвол і адкрылі свой лесапільны завод у Красноўцы[39].
У 1903 г. пасля смерці Артура Горвата (1831—1903) нараўлянскі палац і маёнтак (панскі двор Нароўля і належныя землі) па спадчыне перайшлі да яго сына Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935).
У 1905 г. з прыстані ўсіх грузаў, у тым ліку плытоў, уверх па Прыпяці адпраўлялася звыш 150 тыс. пудоў, а ўніз — звыш 250 тыс.[43].
У пачатку XX ст. у нараўлянскім палацы працягла пражываў[44] выдавец беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў» (1862), адзін з лідараў Студзеньскага паўстання (1863—1864), паўстанцкі начальнік Вільні (1863), сібірскі катаржанін, а таму вельмі аўтарытэтная сярод каталіцкага маянтковага дваранства беларуска-літоўскіх губерняў асоба — Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830—1911), дачка якога Ядвіга была жонкай Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935), уласніка нараўлянскага маёнтка.
У 1909 г. у мястэчку было 162 двары, 1528 жыхароў (яўрэяў); а ў вёсцы Нароўля 110 двароў, 486 жыхароў (не яўрэяў); параходная прыстань (1 двор, 3 жыхары)[38]. У маёнтку Эдварда Горвата меліся Міхнаўскі сенапрасавальны завод, конезавод, завод па вырабу паташу, дзёгцю, цэглы, шклозавод, малатарня, млынарня, валоўня, прадпрыемства па вырабу сокаў і варэння[45].
У 1913 г. Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) пабудаваў ў родавым маёнтку кандытарскую фабрыку — прадпрыемства па перапрацоўцы ��ельскагаспадарчай прадукцыі, якая дала ў гэтым жа годзе прадукцыю — мармелад, павідла, пасцілу і цукеркі. На фабрыцы таксама выгатаўлялі каўбасы, сыр, вяндліну, а побач у Горвата ў маёнтку меўся таксама і невялікі вінакурны завод.
У 1916 г. у горватаўскім палацы ў Нароўлі адбылося гучнае ва ўсім беларуска-літоўскім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), дачкі Эдварда Артуравіча Горвата (1866—1935)[46].
У лютым 1917 г., пасля ліквідацыі расійскай манархіі ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі (1917), у мястэчку рабочыя суднаверфі горача віталі гэтую падзею[47].
У першай палове сакавіка 1917 г. у мястэчку адбыўся мітынг, на якім выступаў начальнік суднабудаўнічых майстэрань Верхнедняпроўскага басейна генерал Халюцін, які заклікаў рабочых суднаверфі і жыхароў Нароўлі быць вернымі Часоваму ўраду Расіі пад кіраўніцтвам князя Георгія Львова і верыць у перамогу Расіі над Германіяй у ходзе Першай сусветнай вайны[48].
-
Інтэр’ер палаца Горватаў
-
Сямейная каталіцкая капліца Горватаў каля палаца
-
Капліца, інтэр’ер
-
Клумба і фантан перад палацам Горватаў
-
Студня і стайні каля палаца Горватаў
-
Брама да палаца Горватаў (архітэктар Тадэвуш Раствароўскі)
-
Нараўлянская сінагога. Фота 1916 г.
У савецкія часы
[правіць | правіць зыходнік]З кастрычніка 1917 г. разгарнулася грамадзянская вайна на тэрыторыі былой Расійскай імперыі і барацьба за ўладу і тэрыторыі паміж рознымі сіламі. З лістапада 1917 г. мястэчка аб’яўлена ў складзе тэрыторыі Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). У студзені 1918 г. у Нароўлі пачаў сваю работу Нараўлянскі валасны Савет рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які ўзначаліў бальшавік Аляксандр Васілевіч Кавалёў[49][50].
У сакавіку 1918 г. Нараўляншчына занята нямецкімі войскамі і атрадамі войск УНР[51]. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, аднак аб дзейнасці структур БНР у ваколіцах Нароўлі невядома[52]. Гэта тэрыторыя стане прадметам перагавораў дэлегацыі БНР ва Украіне наконт дзяржаўнай граніцы. У студзені 1919 г. занята атрадамі Чырвонай арміі[38], вясной 1919 г. палком Стракапытава, пасля зноў Чырвонай арміяй. У сакавіку 1920 г. польскім войскам[53], з 27 чэрвеня 1920 г. Чырвонай арміяй, 12 лістапада 1920 г. падраздзяленнямі арміі Булак-Балаховіча, якія прабылі тут да 20 лістапада 1920 г.[54] З таго часу усталявалася савецкая ўлада. Нараўлянскія Горваты пасля нацыяналізацыі нараўлянскай маёмасці ў 1920 г. канчаткова выехалі ў Польшчу. Адміністрацыйна з 16 студзеня 1919 да 4 лютага 1924 г. мястэчка знаходзілася ў складзе РСФСР, а пасля — БССР.
У пачатку 1921 г. створаны Нараўлянскі валасны выканкам (старшыня Міхаіл Васілевіч Носка), адбыліся выбары ў сельскія саветы[55]. Пачалася харчразвёрстка, размеркаванне зямлі, стварэнне новых школ, да 40 ложкаў была пашырана бальніца.
17 ліпеня 1924 г. створаны Нараўлянскі раён, які аб’яднаў тры воласці (Нараўлянскую, Мухаедаўскую і Дзёрнавіцкую) і разам з мястэчкам Нароўля ўвайшоў у склад БССР у выніку ўзбуйнення рэспублікі. У мястэчку і раёне пачаўся шырокі працэс ліквідацыі непісьменнасці.
З 1917 да 1925 г. горватаўская кандытарская фабрыка прастойвала. 1 жніўня 1925 г. (пасля рамонту) фабрыка аднавіла сваю дзейнасць па выпуску кандытарскай прадукцыі, атрымала новую назву «Чырвоны Мазыранін»[56][57]. У 1925 г. мелася дзве сінагогі[58].
У 1927 г. у рамках праграмы калектывізацыі ў СССР у мястэчку быў створаны калгас «Чырвоны маяк»[56]. У 1931 г. арганізавана суднабудаўнічая арцель; адноўлена суднабудаўнічая верф; пабудаваны лесазавод[38][56]. З 23 студзеня 1932 г. пачала выдавацца мясцовая раённая газета — «За калектывізацыю» (з 1965 г. мае назву «Прыпяцкая праўда»). У 1934 г. створана машынна-трактарная станцыя. У 1930-я гг. савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу роду Горватаў, помнік архітэктуры XIX ст.[59] Паводле іншай інфармацыі, капліца-пахавальня з рэшткамі нябошчыкаў Горватаў была вымыта ракой Прыпяць у 1979 г. падчас паводкі і не захавалася да нашага часу[60]. У сувязі са сваёй антырэлігійнай палітыкай, у 1935 г. савецкая ўлада закрыла праваслаўную царкву Іаана Багаслова ў Нароўлі, а яе будынак быў пераабсталяваны пад «дом сацыялістычнай культуры»[61].
27 верасня 1938 г. мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу[38]. Напярэдадні 1941 г. у пасёлку самымі буйнымі прадпрыемствамі былі кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін», суднаверф, прамкамбінат, завод па апрацоўцы лесу і фабрыка па сушцы гародніны[62], мелася 3 школы, новы дом сацкультуры, новы прыгожы будынак аптэкі[63]. У канцы 1930-х гадоў звыш 500 жыхароў Нараўлянскага раёна былі рэпрэсаваны савецкай уладай (расстраляны, высланы ў лагеры і інш.)[64].
24 чэрвеня 1941 г., на другі дзень пасля пачатку фашысцкай агрэсіі супраць СССР, у горадзе пачалася мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту і фарміраванне ў кожным сельсавеце вынішчальных батальёнаў. 27 жніўня 1941 г. немцы захапілі горад. У горадзе гітлераўцы цалкам спалілі і падарвалі шмат дамоў[65]. У пачатку жніўня 1941 г. створаны нараўлянскі партызанскі атрад. 29-30 лістапада 1943 гг. у ходзе «Нараўлянскай аперацыі» 415-й стралковая дывізія 1-га Украінскага фронту і 27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава (камандзір П. В. Яромаў) вызвалілі Нароўлю ад фашыстаў[38].
За час акупацыі фашыстамі (27 месяцаў) знішчана ў пасёлку і Нараўлянскім раёне паводле падлікаў 596 чалавек; на прымусовыя работы ў Германію было вывезена 724 чалавекі, з якіх 53 чалавекі не вярнуліся; было знішчана 19 вёсак цалкам, а 14 — часткова[65]. Устаноўлена, што ў час вайны загінула ці знікла без звестак 3456 воінаў з Нароўлі і раёна, загінула 630 партызан і падпольшчыкаў[65]. Будынак былога палацу Горватаў у 1943 г. быў разбомблены і спалены.
У канцы снежня 1943 г. у Нароўлі адкрыты раённы дом культуры. У студзені 1944 г. адноўлены лясгас і леспрамгас, у чэрвені 1945 г. першую пасля ваенную прадукцыю выпусціла фабрыка «Чырвоны Мазыранін». 4 кастрычніка 1946 г. на базе суднаверфі была адчынена школа фабрычна-завадской адукацыі (рыхтавала суднацесляроў), пераўтвораная ў 1951 г у. вучылішча (сельскай гаспадаркі)[66]. У 1949 г. завяршылася перасяленне жыхароў раёна ў новыя дамы. У 1951 г. прамысловасць Нараўлянскага раёна дасягнула даваеннага ўзроўню[57].
У 1950—1960-х гг. на галоўнай плошчы Леніна былі пабудаваны цагляныя адміністрацыйныя будынкі райкама партыі і райвыканкама, раённы дом культуры і іншыя будынкі, якія сфармавалі сучасны цэнтр горада, меўся помнік Уладзіміру Леніну, а таксама з’явіліся двухпавярховыя цагляныя жылыя дамы на вуліцы Леніна, мелася некалькіх горадаўтваральных прадпрыемстваў (у тым ліку, гузікавы завод, торфзавод «Максімава» і г.д.).
25 снежня 1962 г. Нароўля страціла статус райцэнтра, бо Нараўлянскі раён скасаваны, а яго тэрыторыя ўключана ў склад Ельскага раёна. 6 студзеня 1965 г. зноў створаны Нараўлянскі раён — яго тэрыторыя вылучаецца са складу Ельскага раёна і Нароўля зноў атрымала статус райцэнтра.
У 1966—1967 гг. нараўлянская суднаверф пераўтворана ў завод «Буддэталі», праведзена рэканструкцыя фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», цагельных заводаў, прамкамбіната і інш. У 1967 г. распрацаваны генеральны план забудовы Нароўлі[67].
У 1966 г. у нараўлянскай газеце «Прыпяцкая праўда» працавала літаратурным супрацоўнікам Святлана Аляксандраўна Алексіевіч (нар. 1948 г.), будучая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)[68].
Няхай сталiчным гарадам няроўня — |
Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (нар. 1957), журналіст газеты «Прыпяцкая праўда»[69] |
3 лістапада 1971 г. пасёлак Нароўля атрымаў статус горада[38][70]. У ім пражывала каля 6 600 чалавек[38]. У 1977 г. выпусціў першую прадукцыю нараўлянскі філіял Гомельскага завода гідраапаратуры[57]. У 1981—1982 гг. Нараўлянскі раён стаў пераможцам сацыялістычнага спраборніцтва ў БССР[67]. У лістападзе 1982 г. адкрыты музей краязнаўства, які працуе дагэтуль.
Летам 1982 г. у Нароўлі кінастудыя «Беларусьфільм» здымала большасць сцэн кінастужкі «Культпаход у тэатр» (рэжысёр Валерый Давідавіч Рубінчык).
У 1980-ыя гг. сталіца Нараўлянскага раёна перажывала сапраўдны і да таго не бывалы свой росквіт. У горадзе было звыш 10 тыс. жыхароў, меліся буйная кандытарская фабрыка «Чырвоны Мазыранін», завод гідраапаратуры (славіўся вырабам механічных парасонаў), маслазавод, хлебзавод, дрэваапрацоўны камбінат, лясгас, тры сярэднія школы, вучылішча сельскай гаспадаркі, раённая паліклініка і бальніца, ветлячэбніца, гасцініца «Нараўлянка», лазня, новы стадыён (па вуліцы Макаранкі), гарадскі і дзіцячыя паркі, два кінатэатры, тры бібліятэкі, рэстаран, некалькі кафэ, гарадскі пляж у цэнтры горада ўздоўж Прыпяці, байдарачная секцыя, шмат магазінаў, гарадскі рынак, годныя асфальтавыя дарогі і г.д.[71] Меліся рачны вакзал і прыстань, дзе швартаваліся лодкі, караблікі і адкуль па рацэ хадзілі транспартныя цеплаходы-ракеты, у тым ліку, да Кіева. Па рацэ хадзілі буксіры з баржамі. Праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы і фестывалі мясцовага значэння. У маляўнічы прыродай горад любілі прыязджаць на выхадныя і святочныя дні адпачыць нават жыхары Кіева.
26 красавіка 1986 г. Нароўля пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Многія жыхары прама ці ўскосна прынялі ўдзел у ліквідацыі аварыі і яе наступстваў, дэзактывацыі тэрыторыі. Частка насельніцтва, якая жадала пакінуць раён, была пераселена ў іншыя рэгіёны Беларусі. Асноўная хваля выезду перасяленцаў з горада доўжылася да сярэдзіны 1990-х гг., а пасля колькасць жыхароў Нароўлі стабілізавалася на ўзроўні каля 8 тыс., у параўнанні з ранейшымі 11,5 тыс. у пачатку 1986 г. За перыяд з 1991 па 2007 г. уключна пераселены ў іншыя месцы 10 336 жыхароў Нараўлянскага раёна і горада[72]. Шмат мясцовых яўрэяў пераехалі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гг. у Ізраіль, ЗША ці Германію. У 1986—1987 гг. праводзілася дэзактывацыя тэрыторыі Нараўлянскага раёна[73].
25 чэрвеня 1990 г. Нароўлю наведала група народных дэпутатаў БССР (В. У. Паўлаў, Павел Ігнатавіч Холад, Вольга Мікалаеўна Галубовіч, М. І. Якубоўскі, Іван Пятровіч Данілаў, Ю. А. Лебедзеў, Лявонцій Ульянавіч Зданевіч, А. М. Шэйкін, Алесь Шут)[74].
У 1991 г. адкрыта Дзіцячая школа мастацтваў.
У складзе Рэспублікі Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]20 кастрычніка 1995 г. Нараўлянскі раён і горад Нароўля аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.
У 1996 г. завершана газіфікацыя Нароўлі і асноўных населеных пунктаў Нараўлянскага раёна.
20 верасня 1998 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцкага касцёла Узвіжання Святога Крыжа[75]. 15 красавіка 1999 г. адкрыты Нараўлянскі раённы цэнтр рамёстваў.
4 красавіка 2001 г. рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камiтэта і 19 красавіка 2001 г. рашэннем Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў быў зацверджаны герб Нароўлі. Ён быў унесены 24 кастрычніка 2001 г. у Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь.
У 2003 г. створаны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
1 верасня 2008 г. сярэдняя школа № 1 атрымала статус «гімназія г. Нароўлі».
6 лістапада 2010 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага месца «Алея Славы нараўлянцаў».
26 красавіка 2011 г., у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з афіцыйным візітам прыехаў у вёску Дзёрнавічы і Нароўлю, дзе наведаў завод гідраапаратуры[76].
30 верасня 2011 г. афіцыйнае адкрыццё новага будынка Дома дзіцячай творчасці, перайменаваны 4 красавіка 2012 г. у Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. 16 ліпеня 2013 г. вучылішча № 177 (сельскай гаспадаркі) было пераўтворана ў «Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй»[66].
16 снежня 2013 г. быў афіцыйна закрыты дзяржаўны завод «Буддэталі»[77].
У 2013—2015 гг. ажыццявіўся капітальны рамонт і цалкам абноўлены будынак сярэдняй школы № 2 (самай вялікай па колькасці вучняў у Нараўлянскім раёне — ад 500)[78]. У 2014 г. пабудаваны мікрараён «Новы» і супермаркет «Евроопт». У студзені 2016 г. уведзены ў эксплуатацыю дзіцячы Дом сямейнага тыпу — для сямей, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У 2017 г. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праспансіравала будаўніцтва новай дзіцячай гульнявой пляцоўкі, якую размесцілі ў цэнтры горада каля ракі[79].
26 красавіка 2020 г., у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з афіцыйным візітам прыехаў у Нароўлю[80].
12 лістапада 2020 г. пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі[81] (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне будынак былога палацу Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне[82][83][84][85].
26 красавіка 2021 г. сярэдняй школе № 2 было прысвоена імя Івана Міхайлавіча Шаўрэя (1956—2020)[86], непасрэднага ўдзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ганаровага грамадзяніна Нараўлянскага раёна[87].
У 2022 годзе ўраджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (1951—2024) апублікаваў сваю навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»[88], якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і нават сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі, заснаванай яшчэ ў 1913 годзе мясцовым дваранінам Эдвардам Горватам.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе: 1768 — 201 прыгонны селянін (без уліку яўрэяў)[89], 1795 — 139 прыгонных сялян (без уліку яўрэяў)[33]
- XIX стагоддзе: 1885 — 452 чал.[90]; 1897 — 1,145 тыс. чал.
- XX стагоддзе: 1909 — 1,528 тыс. чал. мястэчка (без уліку 486 жыхароў вёскі Нароўля)[38]; 1923 г. — 2550 чал.; з іх 1789 асоб жылі за кошт нясельскіх заняткаў. Мелася 26 крам[91]; 1924 — 1,683 чал. мястэчка (без уліку 1092 чал. у вёсцы Нароўля і 929 чал. у былым маёнтку Нароўля двараніна Эдварда Горвата)[92]; 1925 — 2,775 тыс. чал.[38]; 1926 — 2513 чал.[93]; 1938 — 4,7 тыс. чал.[38]; 1941 — 4,7 тыс. чал.; 1959 — 4,8 тыс. чал.; 1970 — 6,6 тыс. чал.; 1991 — 10,8 тыс. чал.; 1998 — 7,1 тыс. чал.[94]
- XXI стагоддзе: 2004 — 8,0 тыс. чал.; 2005 — 8 329 чал.; 2006 — 8,5 тыс. чал.; 2008 — 8,4 тыс. чал.; 2009 — 8110 чал.[95]; 2016 — 7929 чал.[96]; 2017 — 7910 чал.[97]; 2018 — 8046 чал.[98]; 2022 — 8374 чал.[99]
У канцы 1880-х гг. больш за 70 % насельніцтва мястчэка Нароўля складалі яўрэі[39]. У 1897 г. у мястэчку Нароўля яўрэі складалі 92,5 % (1060 чалавек з 1145 местачкоўцаў[28][100]) — без уліку сялян вёскі Нароўля; у 1923 г. — 1460 яўрэяў. У 1926 г. у Нароўлі яўрэяў — 1357 асоб (53,99%); беларусаў — 991 асоба (39,43%); палякаў – 59 асоб (2,34%); рускіх – 49 асоб (1,94%); украінцаў – 30 асоб (1,19%); латышоў і літоўцаў – 8 асоб; немцаў – 6 асоб; татар не было[101][102]. Беларускую мову назвалі роднай 881 асоба, а рускую мову — 244 асобы[103]. З 1930-х гг. у мястэчку расце працэнт беларусаў, якія сюды перасяляюцца з навакольных вёсак.
Паводле дадзеных перапісу 1939 года, у Нароўлі пражывалі 2 266 беларусаў (57,9 %), 1 167 яўрэяў (29,8 %), 205 рускіх (5,2 %), 138 украінцаў (3,5 %), 84 паляка (2,1 %) і 57 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей[104]. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), у Нароўлю прыехала шмат людзей, якія вымушана пакінулі забруджаныя радыенуклідамі вёскі Нараўлянскага раёна ў зоне адся��ення.
Паводле дадзеных перапісу 2009 года, у Нароўлі пражывала 8 110 чалавек, з якіх беларусы налічвалі 7 251 чалавек (89,4 %), рускія — 573 (7,06 %), украінцы — 218 (2,68 %), палякі — 49 (0,6 %), немцы — 21 (0,25 %), па 4 прадстаўніка татар і яўрэяў, па 3 — літоўцаў, марыйцаў, узбекаў, таджыкаў і лезгінаў, па 2 — ад казахаў і башкір, 1 прадстаўнік грузінскага народа[105].
У 2017 г. у Нароўлі нарадзілася 118 і памерла 90 чалавек. Каэфіцыент нараджальнасці — 14,8 на 1000 чалавек (Сярэдні паказчык па раёне — 13,5, па Гомельскай вобласці — 11,3, па Рэспубліцы Беларусь — 10,8), каэфіцыент смяротнасці — 11,3 на 1000 чалавек (Сярэдні паказчык па раёне — 15,4, па Гомельскай вобласці — 13, па Рэспубліцы Беларусь — 12,6)[106].
У цяперашнія часы вернікі пераважна праваслаўнага веравызнання. Ёсць невялікая колькасць вернікаў каталіцкай і пратэстанцкай канфесій, а таксама малая колькасць мусульман і іудзеяў.
Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя (з 1986 г.)
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г., уся тэрыторыя Нараўлянскага раёна была забруджана цэзіем-137. Яна ў залежанасці ад шчыльнасці забруджвання глебы падзелена на зоны. Горад Нароўля знаходзіцца ў зоне, дзе на 2015 г. шчыльнасць забруджвання глебы цэзіем-137 складае ад 5 да 15 Кюры/кв.км. і дзе жыхары маюць права на адсяленне[107]. Насупраць Нароўлі праз раку Прыпяць знаходзіцца тэрыторыя Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Радыелагічны маніторынг у раёне, кантроль за станам здароўя людзей ніколі не спыняліся[108]. У 1986—1987 гг. праводзілася дэзактывацыя тэрыторыі Нараўлянскага раёна[73].
Для зніжэння негатыўнага ўздзеяння радыяцыйнай абстаноўкі, распрацавана спецыяльная сістэма медыцынскага забеспячэння, у аснове якой дыспансерызацыя насельніцтва з абавязковым ультрагукавым даследаваннем шчытападобнай залозы: раз на год дыспансерызацыю праходзяць дарослыя, а два разы на год — дзеці[107][108]. Усіх жыхароў правяраюць і на апараце-спектрометры выпраменьвання чалавека, які паказвае ўзровень унутранага радыяцыйнага апраменьвання[108].
Нараўлянскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэгулярна ажыццяўляе кантроль за прадуктамі харчавання, якія ўжывае насельніцтва, у тым ліку з асабістых падворкаў. Калі раней у цэнтры часта фіксавалі перавышэнне ўтрымання ўзроўню радыенуклідаў у прыватным малацэ, то ў апошнія гады пагроза зыходзіць толькі з боку лясных дароў (грыбы і ягады). Кожная дзясятая праверка ягад і грыбоў у цэнтры выяўляае іх «забруджанасць», прычым перавышэнне ўтрымання радыяцэзія ў грыбах дасягае 44 раз. Даследаванне дароў лесу, гародніны, вырашчаных на агародзе, і іншых прадуктаў у цэнтры бясплатнае[108]. У 2018 г. у 13 жыхароў Нараўлянскага раёна зафіксавалі перавышэнне нормы назапашвання радыенуклідаў у арганізме. Як высветлілася, прычына ва ўжыванні мясцовых дзікарослых грыбоў і ягад[108]. Радыяцыйныя рызыкі для здароўя людзей на Нараўляншчыне застаюцца, але, на думку спецыялістаў, кіраваць імі можна[108].
Адным з накірункаў дзеянняў улад, улічваючы, што глеба раёна рабруджана цэзіем, з’яўляецца правядзенне ахоўных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы, якія дазваляюць атрымліваць экалагічную прадукцыю. У першую чаргу гэта прымяненне павышаных доз мінеральных фосфарных і калійных угнаенняў, а таксама вапнаванне глебы[109]. Для забеспячэння вытворчасці нарматыўна чыстага ад радыенуклідаў малака ў прыватных гаспадарках насельніцтва штогадова ў Нараўлянскім раёне ствараюцца культурныя пашы для жывёлы прыватных гаспадарак[109].
Адміністрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад Нароўля не мае ўласнага гарадскога выканаўчага камітэту: яго функцыі выконвае Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт, бо 20 кастрычніка 1995 г. Нараўлянскі раён і горад Нароўля былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку (тое ж самае адбылося па ўсёй Беларусі з райцэнтрамі, якія не былі гарадамі абласнога падпарадкавання). Паводле перапісу 2009 г., у Нароўлі жыў 71 % ад усяго насельніцтва Нараўлянскага раёна[105].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы і арганізацыі харчовай, лясной гаспадаркі, меліярацыі, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і гідрасістэм, камунальнаных паслуг, бытавога абслугоўвання і гандлю[110].
Сярод значных дзяржаўных кампаній — ААТ «Чырвоны Мазыранін» (кандытарская фабрыка — горадаўтваральнае прадпрымства, якое займала 74,1% у агульным аб'ёме прамысловай прадукцыі горада ў 2006 г.[111]); ДСЛГУ «Нараўлянскі спецлясгас». «Нараўлянскі завод гідраапаратуры» — буйное дзяржаўнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вырабе фільтраэлементаў, фільтраў, гідрасістэм, а таксама высокаякаснага спецадзення, пальчатак, пасцельнай бялізны і іншых тавараў бытавога прызначэння; аказвае паслугі па цынкаванні металавырабаў і аўтаперавозках грузаў на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.
На 1 красавіка 2011 г. у Нараўлянскім раёне было зарэгістравана 138 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку 48 юрыдычных асоб і 90 індывідуальных прадпрымальнікаў[112]. На 1 студзеня 2015 г. у раёне зарэгістравана 152 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 52 мікраарганізацый і 7 малых прадпрыемстваў, 4 суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва і 89 індывідуальных прадпрымальнікаў[113]. На 1 кастрычніка 2018 г. у раёне зарэгістравана 129 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 58 мікраарганізацый і малых прадпрыемстваў, 4 суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва і 67 індывідуальных прадпрымальнікаў[114].
З 2012 г. дзейнічае прыватнае прадпрыемства «Палеская Мэблевая кампанія» (створанае ў канцы 2011 г.), якое выпускае сучасную корпусную і мяккую мэблю. У 2014 г. створана ТАА «Белпластмантаж», якое ажыццяўляе вытворчасць пластмасавых вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве. Іншыя прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці: ПГУП «ПлайартСтрой»; ТАА «БелИВВа»; ТАА «Окнострой»; ТАА «Калода»; ТДА «БелКансалт-А» (будаўніцтва і выраб мяккіх дахавых матэрыялаў).
Маюцца дзяржаўная гасцініца «Нараўлянка» (46 нумароў рознай цэнавай катэгорыі)[115], аддзяленні некаторых беларускіх банкаў і банкаматы, аддзяленні кампаній мабільнай сувязі, галоўпаштамп, атэлье пашыву, аптэкі, сталовыя на прадпрыемствах, рэстаран, некалькі кафэ (у тым ліку, прыватныя)[116][117][118][119].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Нароўлі працуюць дашкольныя ўстановы, гімназія, 2 сярэднія школы, прафесійны ліцэй, дзіцячая школа мастацтваў, ДУА «Нараўлянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», ДУА «Нараўлянскі раённы цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі», ДУА «Нараўлянскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»[120].
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць дзяржаўныя гарадская паліклініка (на 375 наведванняў у змену) і раённая бальніца (на 100 ложкаў (10 ложкаў сястрынскага догляду)), аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, медпункты на прадпрыемствах.
СМІ
[правіць | правіць зыходнік]Выпускаецца раённая газета «Прыпяцкая праўда» (1932), маецца праграма радыёвяшчання «Нараўлянскае раённае радыё»[121][122].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе маецца аўтобусная станцыя (вул. Корзуна, 58). Пасажырскія перавозкі ў раёне забяспечвае філіял «Аўтобусны парк №2» ААТ «Гомельаблаўтатранс»: абслугоўвае 10 маршрутаў, уключаючы 2 гарадскія і 1 міжгародні маршрут, 7 прыгарадных. Працягласць маршрутнай сеткі, якая абслугоўваецца філіялам, складае 702,4 км, у тым ліку па прыгарадных маршрутах — 546,7 км, міжгародніх маршрутах — 140 км, гарадскім маршруце — 15,7 км.[123] Рачны пасажырскі транспарт ужо не функцыянуе, як гэта было ў савецкія часы.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць раённы дом культуры, раённая бібліятэка імя Давіда Сімановіча, дзіцячая бібліятэка, кінатэатр, нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей (1982), цэнтр рамёстваў (з 15 красавіка 1999 г.) і цэнтр фальклору, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (2011), гарадскі і дзіцячы паркі.
З 2000 г. на базе сярэдняй школы № 2 дзейнічае краязнаўчы гурток пад кіраўніцтвам вядомага нараўлянскага настаўніка гісторыі і краязнаўцы Васіля Васілевіча Чайкі (нар. 1965)[124][125]. Намаганнямі апантанага Васіля Чайкі і юных краязнаўцаў у дзвюх нараўлянскіх гарадскіх школах створаны пяць вельмі цікавых музеяў[78][126]: у сярэдняй школе № 3 — «Музей побыту», «Музей сельпо» (2012) і «Музей промыслаў і рамёстваў» (з 2000 г. з экспазіцыямі «ткацтва», «прадметы хатняга ўжытку», «земляробства», «рыбалоўства», «Кавальская справа», «сталярная і бондарная справа» і «бортніцтва»); у сярэдняй школе № 2 — музей гісторыі Нараўлянскага раёна і музей «Свет дзяцінства» (2015). У любым са школьных музеяў можна ўзяць у рукі любую рэч, якая знаходзіцца ў экспазіцыі. Экскурсіі ў школьных музеях праводзяць самі вучні. Школьныя музеі можна наведваць жыхарам і гасцям горада.
У 2009 г. у нараўлянскім лясгасе створаны музей прыроды і экалогіі, дзе таксама можна даведацца пра гісторыю лясной справы[127].
Дзіцячая школа мастацтваў: 8 аддзяленняў — 18 спецыяльнасцяў (фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, цымбалы, домра, ксілафон, ўдарная ўстаноўка, труба, блок-флейта, харавое дырыжыраванне, харэаграфія, аддзяленне выяўленчага мастацтва, аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гітара, балалайка).
6 лістапада 2010 г. урачыста адкрыта Алея Славы нараўлянцаў, каб увекавечыць памяць землякоў, якія праявілі гераізм на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, сваёй працай зрабілі значны ўклад у развіццё раёна і праславілі Нараўляншчыну.
У Дзень народнага адзінства (17 верасня) у горадзе праводзіцца, паміж іншага, фестываль «БульбаКРАЙ»[128] і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Сядзіба ўзорнага парадку»[129]. 30 лістапада (дзень вызвалення Нароўлі ад нямецка-фашысцкіх войск) адзначаецца як мясцовае свята. Праводзіцца песенны фестываль «Галасы Нараўляншчыны» і фестываль творчасці «Калядныя сустрэчы».
У апошнія гады ў горадзе з асаблівай урачыстасцю і вялікай тэатральнасцю каля ракі адзначаецца Купалле (вечар 6 ліпеня), на якое народна-абрадавае святкаванне прыязджаюць людзі і з іншых рэгіёнаў[130][131][132][133][134].
28 студзеня 1992 г. быў зарэгістраваны «Праваслаўны прыход Свята-Іаана-Багаслова царквы», які месціцца ў драўляным будынку непрывабнага архітэктуранага рашэння (вул. Камасамольская, дом 6)[135]. (У часы вайны ў 1941—1943 гг. будынак выкарыстоўваўся немцамі пад жандармерыю і паліцыю, а пасля вайны ў ім размяшчаліся зала пасяджэнняў, райкам партыі, райвыканкам, дзіцячы сад, школьны склад). У 2005 г. па блаславенні епіскапа Стафана была распрацавана дакументацыя на будаўніцтва новага і цэглавага будынка царквы Іаана Багаслова[135]. Будаўніцтва пачалося на тэрыторыі побач са старым будынкам царквы, але новы храм знаходзіцца ў недабудаваным стане.
З 1998 г. дзейнічае мураваны каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа (вул. Камуністычная, дом 33).
Дзейнічае пратэстанцкая царква Хрысціян веры Евангельскай (вул. Камуністычная, дом 39).
-
Былая савецкая крама ў гарадскім парку. Фота 2017 г.
-
Кафэ "Брыз" у гарадскім парку. Фота 2017 г.
-
Дом культуры на плошчы Леніна. Фота 2021 г.
Фізкультура, спорт і турызм
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе маюцца ДУА «Нараўлянскі раённы фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі» (вул. Кастрычніцкая, д. 33а), ДУ «Нараўлянскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» (вул. Макаранкі, д. 31а), гарадскі стадыён «Страла», футбольныя палі і спартыўныя пляцоўкі пры ўстановах сярэдняй адукацыі, спартыўныя залы, 2 воркаўт-пляцоўкі (на пляжы каля Кастрычніцкай плошчы і вуліцы Корзуна), скейт-пляцоўка на Кастрычніцкай плошчы[136][137]. У 2022 г. адкрыты маладзёжны спартыўна-забаўляльны цэнтр «Алімп».
Да рэканструкцыі нараўлянскага стадыёна «Страла» футбалісты з Нароўлі звычайна выступалі ў складзе каманды футбольнага клуба «Славія-Мазыр»[138], а пасля адкрыцця абноўленага стадыёна «Страла» горад з 2024 г. м��е сваю моладзевую футбольную каманду «Страла» (Нароўля)[139].
Мясцовыя экскурсаводы праводяць туры па гораду, месцам баявой славы Нараўлянскага раёна, у нараўлянскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (маршрут з’яўляецца бяспечным для здароўя)[140][141].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнай забудовы ў сучасным горадзе засталося вельмі мала. У пачатку XX ст., не лічачы палаца Горватаў і належных да панскага двара мураваных пабудоў, у мястэчку было толькі некалькі мураваных дамоў, а астатнія былі драўлянымі. З прычыны разбуральных рэвалюцыйных і ваенных падзей не захавалася даўнейшая драўляная і мураваная забудова. Яшчэ ў пачатку 1950-х гадоў у мястэчку сустракаліся драўляныя тратуары[142]. У савецкія часы ў першай палове XX ст. адбылося аб’яднанне мястэчка Нароўля, вёскі/хутара Калегава (Калегаў) і тэрыторыі двара паноў Горватаў, дзе знаходзіліся палац, парк і кандытарская фабрыка Горватаў, у адно адміністрацыйнае ўтварэнне. Уся гэта тэрыторыя паслужыла асновай гарадскога пасёлка (горада) Нароўля[143].
Даведнік «Увесь СССР» (1930) адзначаў, што Нароўля: «тыповае прырэчнае палескае мястэчка (2513 жыхароў) з велічэзным каштоўным паркам. Цікавы палац, стыльная сінагога, краёвы музей. Пражыванне таннае»[144].
У 1967 г. распрацаваны генеральны план забудовы Нароўлі[67]. У 1981 г. быў створаны праект дэталёвага плана цэнтра Нароўлі. Асноўныя вуліцы горада былі забудаваны 2-5-павярховымі цэглавымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Горад плаваналі прасторным. Рака Нараўлянка ўмоўна падзяляе горад на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні. У горадзе маецца дзве плошчы — Кастрычніцкая і Леніна, з якіх апошняя з’яўляецца галоўнай (цэнтральнай), дзе знаходзіцца адміністрацыя горада[145]. Прамыслова-складская зона фармуецца ў асноўным на паўднёва-усходніх ускраінах горада[146].
Пасля высялення жыхароў па аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), многія дамы ў прыватным сектары засталіся закінутымі і паступова струхлелымі. Гарадскія ўлады такія дамы зносілі, але на іх месцы нічога не было пабудавана, таму прыватны сектар стаў выглядаць прарэджаным. На ўскраінах горада пераважаюць прыватныя аднапавярховыя драўляныя або цагляныя дамы. Пачалося будаўніцтва катэджаў. У 2006 г. плошча горада складала 1022 га[148][149]. Згодна з генеральным планам ад 2007 г., горад быў пашыраны ва ўсходнім кірунку (да аб’яздной дарогі P 37), дзе да 2014 г. былі пабудаваны два новыя мікрараёны — «Новы» і «Сонечны»[150].
Нягледзячы на чысціню і прастор на вуліцах, у сучасным горадзе прысутнічае аляпаватага выгляду гарадская скульптура і вулічная мэбля, лысыя ўчасткі зямлі без травы, безгустоўны дызайн гарадской інфраструктуры і ландшафтнай архітэктуры, сайдынг, пераробка рамонтам пачатковага архітэктурнага стылю будынка, недагляд стану дрэў (пры наяўнасці ўласнага нараўлянскага лясгаса), дрэнны стан тратуараў, ускраінных дарог, малога памеру гісторыка-этнаграфічны музей[151][152][153][154][155][156].
Цікавы будынак гасцініцы «Нараўлянка» у стылі савецкі архітэктурны мадэрнізм быў перароблены рамонтам, які спрасціў аблічча будынка. На плошчы Леніна адбыліся самыя значныя змяненні з савецкага перыяду: будынак райвыканкама ў стылі савецкага класіцызму быў абшаляваны з фасаду сайдынгам, чым быў парушаны гарманічны архітэктурны ансамбль з былым будынкам кампартыі і Домам культуры (таксама ў стылі савецкага класіцызму); перароблены рамонтам і спрошчаны будынак галоўпаштампа (паштовага аддзялення). На калоны магазіна «Наровляночка» на плошчы Леніна ў стылі канструктывізм знізу быў дабаўлены «абутак», а інтэр’ер цалкам зменены[157]. У гістарычным драўляным будынку пачатку XX ст. нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея (які ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) замест драўляных уваходных дзвярэй і акон былі ўстаўлены сучасныя пластыкавыя дзверы са шклопакетам і аконныя шклопакеты[158]. Даведзены да стану руін будынак былога палацу Горватаў.
У 2023—2024 гг. прайшла рэканструкцыя стадыёна «Стрела»[159][160], а таксама частковае аздабленне парка новай цікавай і элегантнай гарадской мэбляй[161]. Знешні выгляд будынка Нараўлянскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям з белай сілікатнай цэглы быў затынкаваны і пафарбаваны ў едкія колеры, чым быў зменены пачатковы архітэктурны стыль будынка і спрошчаны знешні дэкор[162][163]. У 2023 годзе абшыты і патынкаваны першы паверх гастранома «Центральный» на Кастрычніцкай плошчы, чым быў парушаны стыль і знешні выгляд гістарычнага будынка[164].
Асобныя наведвальнікі адзначаюць адсутнасць у горадзе добрага кафэ ці рэстарана і празмернасць акцэнту на савецкую эпоху[152]. Аднак заўважаюць, што горад можа даставіць пазітыўныя эмоцыі і некалькі дзясяткаў сімпатычных фотаздымкаў[165].
-
Плошча Леніна. Справа — абшаляваны сайдынгам фасад райвыканкама. Фота 2021 г.
-
Сярэдняя школа №2 на вуліцы Кастрычніцкай пасля рамонту. Фота 2021 г.
-
Вуліца Макаранкі каля стадыёна «Стрела». Фота 2014 г.
-
Металадахоўка і сайдынг на арыгінальным савецкім будынку рэстарана «Волна» на Кастрычніцкай плошчы. Фота 2014 г.
-
Вуліца Леніна на ўскраіне. Фота 2014 г.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Руіны палацава-паркавага комплексу Горватаў (1850) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000536
- Гістарычныя будынкі кандытарскай фабрыкі пачатку XX ст., заснаванай Горватамі
- Нешматлікія фрагменты гістарычнай забудовы канца XIX ст. (мураваная гарадская лазня і інш.)[166]
- Драўляны жылы дом Юзафа Ліневіча (Ляневіча) 1912 года, які служыць рэзідэнцыяй Нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея (1982), па вул. Кастрычніцкай, 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000535
- Іўдзейскія могілкі
- Брацкая магіла (1943) па вул. Кастрычніцкай — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000537
- Помнік Уладзіміру Леніну (1983) — адзін з самых вялікіх помнікаў Леніну ў БССР, — скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык (1932—1989)
- Помнік выселеным вёскам (1994) — з граніту і чорнага мармуру
- каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа (1998)
- Памятны знак на валуне і 100-мм супрацьтанкавая гармата Т-12, усталяваны ў 2019 годзе ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі і памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Корзуна на вуліцы, названай у яго гонар[167]
- Камень-валун і 100-мм супрацьтанкавая гармата МТ-12 у гонар загінулых на франтах Вялікай Айчынай вайны (2019) — на паўднёвым беразе ракі Нараўлянка.
- Мурал Герою Савецкага Саюза Андрэю Рыгоравічу Корзуну (2024) — на сцяне Нараўлянскага завода гідраапаратуры[168][169].
- Мемарыяльная шыльда першаму дырэктару сярэдняй школы № 3 Аляксандру Мікшу на будынку школы
- Стаянка перыяду мезаліту — бронзавага веку (9—1 тысячагоддзі да н.э.) на усходняй ускраіне горада, на правым беразе р. Прыпяць, на двух баках яра, паміж старыцамі, урочышчы Баравіца, Піваварава — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000538
Цікавасць прадстаўляюць будынкі ў стылях савецкага класіцызму (Дом культуры на плошчы Леніна і былы будынак кампартыі, будынак гастранома «Центральный» на Кастрычніцкай плошчы) і канструктывізму (будынак суду Нараўлянскага раёна па вуліцы Леніна, невялікія па памеру будынак крамы «Продукты» (дом 10) на вуліцы Макаранкі і будынак былога кінатэатра «Юность» (пераабсталяваны ў 2022 г. у маладзёжны спартыўна-забаўляльны цэнтр «Олимп»), будынак аўтастанцыі на вуліцы Корзуна-58, магазін «Наровляночка» на плошчы Леніна), а таксама некаторыя іншыя ў стылі прамысловай архітэктуры (сучасны будынак фабрыкі «Чырвоны Мазыранін» і раённая паліклініка).
Нараўлянскі раён з’яўляецца цэнтрам турыстычнай рыбалкі Беларусі. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца рыбалка на Прыпяці ва ўрочышчы Баравіца, якое пачынаецца адразу за мяжой горада ўздоўж Прыпяці ў кірунку вёскі Канатоп (Нараўлянскі раён)[170].
-
Цікавы гістарычны дом на вуліцы Піянерскай. Фота 2021 г.
-
Цікавы гістарычны дом з сілікатнай цэглы на вуліцы Піянерскай. Фота 2021 г.
-
Гістарычныя будынкі фабрыкі «Чырвоны Мазыранін». Фота 2021 г.
-
Прыгожы будынак крамы кандытарскай фабрыкі «Чырвоны Мазыранін». Фота 2021 г.
-
Будынак аднаго з беларускіх банкаў на вуліцы Леніна. Фота 2021 г.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святога Апостала Іаана Багаслова (каля 1760 г.) — першапачатковы будынак
- Нараўлянская сінагога (XVIII ст.)
- Фамільная каталіцкая капліца Горватаў (XIX ст.)
-
Гістарычныя будынкі фабрыкі «Чырвоны Мазыранін» у руінах. Фота 2017 г.
-
Пераробленыя рамонтам галоўпаштамп і аддзяленне сувязі і магазін «Нараўляначка». Фота 2021 г.
-
Гімназія №1 на вуліцы Леніна пасля рамонту. Фота 2021 г.
-
Кастрычніцкая плошча. Фота 2021 г.
-
Пераробленая рамонтам гасцініца «Наровлянка» на вуліцы Кастрычніцкай. Фота 2021 г.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX ст. мастакі Б. Шышка і Ян Віткевіч з натуры зрабілі малюнкі нараўлянскай сінагогі.
Каля 1927 г. Арон Рыгоравіч Касталянскі (1891—1934) намаляваў карціну «Сінагога ў Нароўлі», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Дзесьці пасля 1949 г. Мечыслаў Ялавецкі (1876—1963) намаляваў акварэль «Нароўля. Палац над Прыпяцю. Мазырская зямля, Палессе»[171].
Летам 1982 г. у Нароўлі кінастудыя «Беларусьфільм» здымала большасць сцэн кінастужкі «Культпаход у тэатр» (рэжысёр Валерый Давідавіч Рубінчык), у тым ліку каля нараўлянскай альтанкі, у клубе фабрыкі «Чырвоны Мазыранін» і будынку былога палаца Горватаў.
У 2009 г. Адам Глобус (нар. 1958) намаляваў карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка „Чырвоны Мазыранін“»[172].
Беларускі паэт Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык (1937—1999), маці якога нарадзілася ў вёсцы Ліхаўня[173] Нараўлянскага раёна, узнёсла ўпамінае Нароўлю у сваіх вершах «На беразе Прыпяці» (1978), «Роздум вечарам, калі моцна балела сэрца» (1978), «Сельскай гаспадарцы» (1978), «Каханая паехала ў Александрыю» (1981), «Падарожжа за Нароўлю» (1985)[174]; а ў вершы «Палескі трохкутнік» указаў тры галоўныя мясціны, якія мелі ў яго жыцці асаблівае значэнне, — Нароўля, Брагін, Хойнікі[175].
У сваёй мастацкай кнізе «Радзіва "Прудок". Дзённік» (2016) Андрэй Горват у раздзеле «Прашу перадаць мне ва ўласнасць палац» расказвае аб сваім першым візіце ў Нароўлю ў 2006 г., знаёмстве з нараўлянскім палацам і сваіх ідэі і захадах набыць будынак былога палацу Горватаў у Нароўлі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Аляксандраўна Алексіевіч (нар. 1948), літаратурны супрацоўнік нараўлянскай газеты «Прыпяцкая праўда» ў 1966 г., лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)[68]
- Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830—1911), выдавец беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў» (1862), адзін з лідараў Студзеньскага паўстання (1863—1864), паўстанцкі начальнік Вільні (1863), жыхар Нароўлі
- Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734), мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734), трымальнік фальварка Нароўля
- Рафал Алаіз Антоніевіч Аскерка (1708—1767), мазырскі маршалак, багрымавіцкі староста, уласнік Нароўлі
- Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (1794), уласнік Нароўлі
- Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943), спадчыннік (па жонцы) маёнтка Нароўлі, сенатар (1928—1935) Польшчы, віцэ-старшыня Начальнай рады арганізацый землеўласнікаў (1936)
- Андрэй Іванавіч Горват (нар. 1983), беларускі пісьменнік, журналіст, прадпрымальнік у сферы турызму
- Ігнат Тадэвушавіч Горват (1764—к.1826), уласнік Нароўлі, буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў, дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801)
- Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868), уласнік Нароўлі, закладальнік нараўлянскага палаца Горватаў
- Артур Даніэлевіч Горват (1831—1903), уласнік Нароўлі, буйны землеўласнік Расійскай імперыі, грамадскі дзеяч
- Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935), уласнік Нароўлі, буйны землеўласнік Расійскай імперыі, прамысловец, фабрыкант, дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Мазырскага павета (1897—1901), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1901—1917)
- Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959), галоўны ўрач (1921—1936) нараўлянскай бальніцы, партызан-медык, заслужаны ўрач БССР (1956)
- Аляксандра Карпаўна Дзямідчык (1911—1990), партызанка, настаўніца, дырэктар нараўлянскай сярэдняй школы № 2
- Навум Львовіч Каламінскі (1938—2007), псіхолаг, доктар псіхалагічных навук, прафесар
- Якаў Львовіч Каламінскі (1934—2019), псіхолаг, доктар псіхалагічных навук, прафесар
- Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка (1952—1981), актывіст беларускамоўнага самвыдату ў 1970-х гг.
- Соф’я Міхайлаўна Міровіч (Нікольская) (1889—1976), артыстка оперы (лірыка-каларатурнае сапрана), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1938)
- Давід Рыгоравіч Сімановіч (1932—2014), беларускі паэт, перакладчык
- Мікалай Уладзіслававіч Смольскі (1905—1976), беларускі батанік, акадэмік НАН Беларусі
- Майсей Лейвікавіч Співак (1919—1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Васільевіч Тугай (1951—2024), беларускі гісторык, дэкан (1991—2005) гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка, доктар гістарычных навук, прафесар
- Пётр Васільевіч Цыбуленка (нар. 1952), беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук, дэкан (2007—2019) факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ[176]
- Васіль Васілевіч Чайка (нар. 1965), нараўлянскі краязнавец, школьны настаўнік і педагог дататковай адукацыі, дэпутат Нараўлянскага раённага савета дэпутатаў (2014—2018) 27-га склікання[177]
- Іван Міхайлавіч Шаўрэй (1955—2020), непасрэдны ўдзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), пажарнік нараўлянскай пажарнай часткі, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, першы ганаровы грамадзянін Нараўлянскага раёна (2020).
- Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1948), дырэктар (1991—1994) фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», старшыня (1994—1996) Нараўлянскага райвыканкама, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, загадчык аддзела кадраў і ўліку Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Ірына Леанідаўна Юркова (нар. 1965), спецыяліст у галіне хіміі высокіх энергій, доктар хімічных навук, дацэнт
- Арсеній Ільіч Ярэй (1920 — пасля 1985), міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР (1965—1980), ветэран вайны
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Топоров, В. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 144—146, 277.
- ↑ Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Т. XXIV. — Вильна : Тип. А.Г. Сыркина, 1897. — 547 с. — С. 386.
- ↑ Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — С. 251.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 41.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 40.
- ↑ а б в г д е Маліноўскі, В. Т. Нароўля. — Мінск, 1994. — С. 6.
- ↑ Намыв пляжа в Наровле
- ↑ Urbański, A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi. — Warszawa, 1928. — С. 115.
- ↑ Sumariusz metryki koronnej. Księga wpisów podkanclerzego Jana Tarnowskiego MK 139 z Archiwum Głównego Akt Dawnych w Warszawie. 1595. / oprac. Krzysztof Chłapowski. —Warszawa : DiG, 2009 . — Tom 8. — 248 s. — S. 89.
- ↑ Sapiehowie : materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. Petersburg : Trenke i Fusnot, 1890. — T. 1. — S. 194.
- ↑ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 459.
- ↑ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460.
- ↑ Литвин, Г. З народу руського: Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569—1648) / Г. Литвин ; пер. з пол. Лесі Лисенко. — Київ: Дух і Літера, 2016. — 618 с. — С. 373.
- ↑ Sapiehowie : materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. — Petersburg : Trenke i Fusnot, 1891. — T. 2. — S. 69.
- ↑ Васіль Чайка. 338 лет со дня первого упоминания о Наровле
- ↑ Голубеў, В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI―XVIII стст. / В.Ф. Голубеў. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 405 с. — С. 334.
- ↑ Голубеў, В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI―XVIII стст. / В.Ф. Голубеў. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 405 с. — С. 334.
- ↑ Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. — Мінск, 2010. — С. 255.
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. — Мінск, 2002. С. 329.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.
- ↑ а б в Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.
- ↑ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. Том 2: С середины XVII до конца XVIII века, до воссоединения с Россией / Под ред. А. И. Азарова, А. М. Карпачева, Е. И. Корнейчик. — Минск: Издательство Академии наук БССР, 1960. С. 396—397; Гайдамацький рух на Україні в XVIII ст. Збірник документів. — Київ: Наукова думка, 1970. С. 190—191, 581.
- ↑ а б Jelski, A. Narowla
- ↑ ИСТОРИЯ ВОЗНИКНОВЕНИЯ ГОРОДА НА ЮГЕ БЕЛАРУСИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2023. Праверана 25 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в Еврейская энциклопедия. — Т. 11. — Санкт-Петебург : Брокгауз-Ефрон, 1911. — С. 523.
- ↑ Анищенко, Е. К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. — Минск, 2014. — С. 138, 159, 170, 177.
- ↑ Раюк, А. Р. «Народ лесу»: абагульнены этнастэрэатып аб беларусах і Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.… С. 298.
- ↑ а б Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расійскай імперыі… — Гародня-Кракаў, 2017. — С. 33.
- ↑ а б Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 49.
- ↑ а б Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносакevkl
няма тэксту - ↑ Светлана Адамович. Дворец в Наровле: история и реалии. // Архитектура и строительство. 2010. № 2 (213)
- ↑ Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар… С. 25.
- ↑ Dangel, St. Rok 1831 w Mińszczyźnie. — Warszawa, 1925. Tom II. S. 54.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 52.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 422.
- ↑ а б в г д Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53, 61, 422.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 61.
- ↑ Как Горватт и Пайкин железную дорогу в Наровле строили
- ↑ Верхнее Поднепровье и Белоруссия / сост. В. П. Семенов. — 1905. — С. 568.
- ↑ Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 67.
- ↑ Тугай, У. В. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства
- ↑ Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 55.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 56.
- ↑ Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 19.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 69.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 70.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 72.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 74.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 82.
- ↑ а б в Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.
- ↑ а б в Наровлянский район: рекламное издание на русс��ом и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 9.
- ↑ Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 15.
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 442.
- ↑ БАЦЬКАЎШЧЫНА. АЛЬТАНКА
- ↑ Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 15.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 89.
- ↑ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. — 2021. — С. 232.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 106.
- ↑ а б в Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 8.
- ↑ а б Наровлянский государственный профессиональный лицей
- ↑ а б в Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 31.
- ↑ а б НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2022. Праверана 25 чэрвеня 2022.
- ↑ Ждановіч Мікалай Мікалаевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 26 чэрвеня 2022.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Нароўля Нараўлянскага раёна і Чачэрск Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 31 (1333).
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 423.
- ↑ Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 32.
- ↑ а б Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 377.
- ↑ Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 385.
- ↑ Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
- ↑ Лукашенко в день 25-летия аварии на ЧАЭС посетил наиболее пострадавший Наровлянский район
- ↑ НАРОВЛЯНСКИЙ ЗАВОД СТРОЙДЕТАЛЕЙ
- ↑ а б Дело жизни Василия Чайки
- ↑ Федерация профсоюзов Беларуси сделала подарок юным жителям Наровли — детскую площадку
- ↑ Лукашенко подарили картину с изображением знаменитой усадьбы Горваттов в Наровле
- ↑ Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
- ↑ Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват
- ↑ Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў
- ↑ Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай
- ↑ Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле
- ↑ Умер Иван Михайлович ШАВРЕЙ
- ↑ В честь последнего чернобыльского пожарного Ивана Шаврея названа школа в Наровле
- ↑ Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
- ↑ Анищенко, Е. К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. — Минск, 2014. — С. 221.
- ↑ Jelski A. Narowla // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 917.
- ↑ Наш край. (штомесячнік Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускае культуры). — Менск, 1928. — №8-9. — С. 15.
- ↑ Наровлянский район. Список населенных мест за 1924 г.
- ↑ Наш край. (штомесячнік Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускае культуры). — Менск, 1928. — №8-9. — С. 15.
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 296.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 6 ліпеня 2016. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 13 жніўня 2020. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 красавіка 2018. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2022. Праверана 1 верасня 2022.
- ↑ Евреи в Наровле
- ↑ Олесевич, Т. Статистичні таблиці украінського населення СССР за переписом 17 грудня 1926 року. — Т. 2. — Варшава, 1930. — 128 с. — С. 64.
- ↑ «Табор». Воєнно-літературний журнал. — 1930. — ч. 14. — С. 85.
- ↑ Олесевич, Т. Статистичні таблиці украінського населення СССР за переписом 17 грудня 1926 року. — Т. 2. — Варшава, 1930. — 128 с. — С. 64.
- ↑ Нараўлянскі раён
- ↑ а б Национальности и религия(недаступная спасылка)
- ↑ Демографический ежегодник Республики Беларусь / Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Минск, 2018. — С. 164—166.
- ↑ а б Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 34.
- ↑ а б в г д е Чем живет сегодня один из наиболее пострадавших от аварии на ЧАЭС районов
- ↑ а б Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 36.
- ↑ Список предприятий, организаций, учреждений Наровлянского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2022. Праверана 2 ліпеня 2022.
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 30 ноября 2006 г. №133. Об утверждении Программы социально-экономического развития города Наровля на 2006-2010 гг.
- ↑ Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — С. 14.
- ↑ Наровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 65.
- ↑ Наровлянский район. Вехи истории(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2022. Праверана 2 ліпеня 2022.
- ↑ к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Семья Назарчук из Наровли живет ради счастья друг друга
- ↑ Вкусно, по-белорусски. Отведать блюда национальной кухни приглашает кафе «Турист» в Наровле
- ↑ О работе фирменного магазина ОАО «Красный Мозырянин» в Наровле
- ↑ Как кормят на фабрике ОАО «Красный Мозырянин»
- ↑ Об утверждении Программы социально-экономического развития Наровлянского района на 2016–2020 годы
- ↑ Наровлянское районное радио
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 30 ноября 2006 г. №133. Об утверждении Программы социально-экономического развития города Наровля на 2006-2010 гг.
- ↑ Об утверждении Программы социально-экономического развития Наровлянского района на 2016–2020 годы
- ↑ Як заахвоціць школьнікаў цікавіцца гісторыяй свайго краю?
- ↑ Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с.
- ↑ Краевед-энтузиаст из Наровли создал на базе местных школ пять музеев и планирует открыть еще два
- ↑ Наровлянский район. Грани самобытности
- ↑ Наровле фестиваль «БульбаКРАЙ» угощал гостей праздника блюдами из картофеля
- ↑ Награды получили лучшие хозяева усадеб Наровлянщины
- ↑ Чего не хватает Наровлянщине для привлечения туристов?
- ↑ В Наровле празднуют Купалье
- ↑ На Наровлянщине широко отметили один из самых загадочных и любимых народных праздников — Купалье
- ↑ Фаер-шоу. Купалье. Наровля
- ↑ Моменты празднования Купалья в Наровле 2024
- ↑ а б Храм в честь святого апостола Иоанна Богослова
- ↑ Об утверждении Программы социально-экономического развития Наровлянского района на 2016–2020 годы
- ↑ Что в Наровле сделано для занятий спортом
- ↑ Об утверждении Программы социально-экономического развития Наровлянского района на 2016–2020 годы
- ↑ В Наровле прошел товарищеский матч по футболу
- ↑ Наровлянский район. Туристические маршруты
- ↑ Как на Наровлящине стартовал экскурсионный тур «Путь на Чернобыль»
- ↑ НАРОВЛЯНСКАЯ ИСТОРИЯ
- ↑ Маліноўскі, В. Т. Нароўля. — Мінск, 1994. — С. 6—7.
- ↑ Весь СССР : Справочник-путеводитель / Сост. Б.Б. Веселовский и др.; под ред. Д.В. Полуяна. — М. : Изд. Трансрекламы НКПС, 1930. — Ч. IV. Маршруты по Союзу ССР. — С. 84.
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 30 ноября 2006 г. №133. Об утверждении Программы социально-экономического развития города Наровля на 2006-2010 гг.
- ↑ Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. — Т.3. Гомельская область: в 2 кн. — Кн.2. — Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2013. — 507 с. – С. 99.
- ↑ Сделан в С.С.С.Р в прямом эфире! 24 суббота. Наровля. — гл. на 1-й хвіліне
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 30 ноября 2006 г. №133. Об утверждении Программы социально-экономического развития города Наровля на 2006-2010 гг.
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 30 ноября 2006 г. №133. Об утверждении Программы социально-экономического развития города Наровля на 2006-2010 гг.
- ↑ Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. — Т.3. Гомельская область: в 2 кн. — Кн.2. — Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2013. — 507 с. – С. 99.
- ↑ Увидеть, пока не развалилось! Рассматриваем в деталях «жемчужину Наровли»
- ↑ а б В кадре Наровля, Беларусь
- ↑ Белорусская губинка. Наровля
- ↑ Наровля
- ↑ Прекрасный Город НАРОВЛЯ! 4k
- ↑ Город в котором я ЖИВУ! Много вопросов, мало ответов
- ↑ Сделан в С. С. С. Р. в прямом эфире! Ёлка в городе Наровля. 2023 г. — на 45-й секундзе.
- ↑ Наровля с воздуха в 4k UHD — на 50-й секундзе
- ↑ В Наровле начался демонтаж стадиона
- ↑ В Наровле после реконструкции открыли стадион «Стрела»
- ↑ Новые скамейки устанавливают работники коммунального предприятия в городском парке культуры и отдыха в Наровле
- ↑ Наровлянский районный отдел по чрезвычайным ситуациям
- ↑ На территории Наровлянского РОЧС прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню Конституции Республики Беларусь
- ↑ Сделан в С. С. С.Р в прямом эфире! Ёлка в городе Наровля. 2023 г. — на 6-й хвіліне 14-й секундзе і на 9-й хвіліне 25-й секундзе.
- ↑ Дождливая Наровля
- ↑ Как это было: история бани в Наровле
- ↑ В Наровле открыли памятный знак в честь погибших на фронтах Великой Отечественной войны
- ↑ В Наровле открыли мурал Андрею Корзуну
- ↑ Наровлянский завод гидроаппаратуры открыл мурал в честь Героя Советского Союза Андрея Корзуна
- ↑ Что может повысить туристическую привлекательность Наровлянщины? Ответы местных жителей
- ↑ NAROWLA Pałac nad Prypecią ziemia mozyrska, Polesie
- ↑ Адам Глобус «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка „Чырвоны мазыранін“»
- ↑ М. Канцавая. Загалоўкі ў паэзіі Уладзіміра Верамейчыка // Полымя. — 2017. — №11. — С. 142
- ↑ Гл.: кнігу паэзіі Уладзіміра Верамейчыка «Клянуся Прыпяццю» (1988).
- ↑ М. Канцавая. Загалоўкі ў паэзіі Уладзіміра Верамейчыка // Полымя. — 2017. — №11. — С. 142.
- ↑ Цыбуленко Петр Васильевич(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2023. Праверана 25 чэрвеня 2022.
- ↑ Чайка Василий Васильевич
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — Мінск : Хурсік, 2008. — 532 с.
- Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. Анішчанка. — Т. 6 : Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове. — Мінск : Хурсік, 2010. — 388 с.
- Анищенко, Е. К. Шляхта Мозырского повета: список XVIII ст. / Е. Анищенко. — Минск : Хурсик, 2014. — 229 с.
- Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сб. арх. док. и материалов. — Минск : НАРБ ; М. : Фонд «Историческая память», 2021. — 576 с.
- Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
- Верхнее Поднепровье и Белоруссия : [Смоленская, Могилевская, Витебская и Минская губернии] / сост. В. П. Семенов [и др.]. — 1905. — 620 с.
- Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — 517 с.
- Гербоўнік беларускай шляхты. Т.1 А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2002. — 493 с.
- Голубеў, В.Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. / В.Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 405 с.
- Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Изд. БГУ, 1974. — 448 с.
- Маліноўскі, В. Т. Нароўля: фотаальбом / В. Т. Маліноўскі; фот.: В.Алешкі [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 1994. — 112 с.
- Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
- Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с.
- Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
- Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
- Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В. С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», 2023. — 243 с.
- Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расійскай імперыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. / А. Р. Радзюк. — Гародня-Кракаў, 2017. — 196 с.
- Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар / А. Р. Раюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Сер. А. Гуманіт. навукі (гісторыя, філасофія, філалогія). — 2021. — Вып. 2. — С. 24—28.
- Раюк, А. Р. «Народ лесу»: абагульнены этнастэрэатып аб беларусах і Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2021. — Вып. 30. — С. 295—301.
- Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. — Т.3. Гомельская область: в 2 кн. — Кн.2. — Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2013. — 507 с.
- Топоров, В. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья / В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. — М.: АН СССР. — Кн. I. — 1962. — 379 с.
- Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
- Dangel, S. Rok 1831 w Mińszczyźnie / S. Dangel. — Warszawa : Kasa im. Mianowskiego, 1925. — T. 2. — 189 s.
- Jelski, A. Narowla / A. Jelski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. VI: Malczyce — Netreba, Warszawa, 1885. — S. 917.
- Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001. — 504 s.
- Sapiehowie : materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. Petersburg : Trenke i Fusnot, 1890. — T. 1. — 456 s.
- Sapiehowie : materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. — Petersburg : Trenke i Fusnot, 1891. — T. 2. — 456 s.
- Urbański, A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi / A. Urbański. — Warszawa : St. Niemiry Syn, 1928. — 161 s.
- Weyssenhoff, J. Pamiętnik generała Jana Weyssenhoffa / J. Weyssenhoff; wyd. J. Weyssenhoff. — Kraków : Gebethner i Wolf, 1904. — 251 s.
- Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нароўля
- Геаграфічныя звесткі па тэме Нароўля на OpenStreetMap
- Наровлянский район. Вехи истории Архівавана 22 чэрвеня 2022.
- НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН Архівавана 13 жніўня 2022.
- Прыпяцкая праўда. Новости Наровли // youtube.com
- Палацавы комплекс Горватаў ў Юркавым куточку(недаступная спасылка)
- Происхождение названия «Наровля»: версии, аргументы, рассуждения(недаступная спасылка)
- Рассматриваем в деталях «жемчужину Наровли» // onliner.by