Мікалай Восіпавіч Шкялёнак
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1946[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, журналіст, палітык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак (1899, в. Пякоціна, Дзісненскі павет Віленскай губерні, цяпер Мёрскі раён — 1946) — беларускі грамадскі, ваенны і палітычны дзеяч, гісторык, журналіст, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт, па адукацыі юрыст. Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім універсітэце. Працаваў адвакатам у Вільні.
З 1934 года член праўлення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, з 1935 — прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Удзельнічаў у выданні часопісаў Студэнцкая думка і Калоссе. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, член рэдкалегіі яе органа — газеты «Беларускі фронт».
15 чэрвеня 1940 нелегальна перайшоў літоўска-германскую мяжу. З 1940 года ў Берліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтра, рэдагаваў газету «Раніца», з сакавіка 1942 — галоўны рэдактар. Удзельнічаў у працы курсаў беларусаведы ў Празе і складанні падручніка нямецкай мовы для беларусаў Пятра Бакача.
З 1943 года займаў пасаду 1-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газеты», бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944). Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2]
З ліпеня 1944 года ў Берліне, быў 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 года ў Польшчы. У 1945 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўзмацнення арганізацыі «Чорны кот». Міколу Шкялёнку далі мянушку «Шкляны» і ён быў прызначаны камандзірам атраду. Атрад «Шклянога» накіравалі на Барысаўшчыну, але па дарозе атрад трапіў у засаду, арганізаваную супрацоўнікамі савецкіх спецслужбаў. Пасля жорсткага бою з 32-х байцоў атрада Шкялёнка выжылі толькі 7, а сам Шкялёнак быў цяжка паранены і арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі.
Паводле адных звестак, памёр у турэмным шпіталі МДБ у Мінску, паводле другіх — на пачатку 1946 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- 400-лецьце Літоўскага Статуту // Студэнцкая думка. № 1 (1930).
- Проба аналізы народнай гаспадаркі Беларусі з пункту гледжання яе эканамічнай самавыстарчальнасці // Студэнцкая думка. № 2 (1930).
- У трохсотыя ўгодкі смерці Вялікага канцлера Льва Сапегі // Гадавiк Беларускага науковага таварыства. Сш. 1. Вільня, 1933. С. 17—45.
- Копныя суды ў Беларусі // Нёман. № 3-5 (1934).
- Падзел гісторыі Беларусі на перыяды // Запiсы Беларускага навуковага таварыства. Вiльня, 1938. С. 1—8.
- Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва // Калосьсе. Кн. 2-3 (1938).
- Сінтэза беларускай гісторыі // Калосьсе. Кн. 4 (1938). С. 233—237.
- Уводзіны да вывучэння гісторыі Беларусі (1938)
- Аб «тутэйшых» // Беларускі фронт, № 14 (15.07.1939)
- Да літоўска-беларускіх адносінаў // Беларускі фронт, № 16 (15.08.1939)
- Культурнае рабства // Калосьсе. Кн. 1 (1939).
- Эканамічны нарыс Беларусі. [Бэрлін]: Раніца, 1940.
- Беларускі народ уневажняе бяспраўныя пастановы. [Бэрлін], 1945.
Зноскі
- ↑ а б Mìkola Škâlënak // MAK
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак у Ві��ікрыніцах | |
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Расстраляныя
- Журналісты Беларусі
- Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Члены арганізацыі «Чорны Кот»