Перайсці да зместу

Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Марціновіч)
Футбол
Міхаіл Марціновіч
Поўнае імя Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч
Нарадзіўся 14 верасня 1979(1979-09-14)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 79 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996 Беларусь Палессе (Козенкі) 7 (0)
1997—2003 Беларусь Славія (Мазыр) 40 (7)
1997—2000   Беларусь Мазыр 90 (13)
2001   Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 25 (3)
2003—2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 37 (6)
2005—2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 110 (11)
2010 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (0)
2011—2012 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2014—2016 Беларусь Славія (Мазыр) трэнер
2017 Беларусь Славія (Мазыр) дубль
2017 Беларусь Славія (Мазыр) в.а.
2018—2022 Беларусь Славія (Мазыр)
2022 Беларусь Славія (Мазыр) трэнер
2023 Расія Ахмат (Грозны) трэнер
2024— Беларусь Белшына (Бабруйск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Міхаіл Марціновіч (нар. 14 верасня 1979, Мазыр) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[3].

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса[4]. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля[5]. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.

У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі»[6]. У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах «Славія» пад кіраўніцтвам Марціновіча была серадняком Вышэйшай лігі, а ў сезоне 2021 толькі ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022 каманда выступала нестабільна, і ў кастрычніку 2022 года новым трэнерам мазырскага клуба быў прызначаны Іван Біёнчык[7]. Марціновіч застаўся ў трэнерскім штабе, аднак па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Славію»[8].

У чэрвені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Ташуева ў грозненскім «Ахмаце»[9]. Пакінуў клуб пасля звальнення Ташуева ў жніўні 2023 года[10].

У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[11].

У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[12].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1997 Д1 МПКЦ Сцяг Беларусі 2 0
1999 Д1 Славія Сцяг Беларусі 1 1
2001 Д2 Зорка-ВА-БДУ Сцяг Беларусі 25 3
2002 Д1 Славія Сцяг Беларусі 22 2
2003 (1) Д1 Славія Сцяг Беларусі 15 4
2003 (2) Д1 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 12 4
2004 Д1 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 25 2
2005 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 21 7
2006 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 21 1
2007 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 22 0
2008 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 27 3
2009 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 16 0
2010 (1) Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 3 0
2010 (2) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 14 0
2011 Д2 Славія Сцяг Беларусі 23 6
2012 Д1 Славія Сцяг Беларусі 6 0
  1. Mikhail Martinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://teams.by/mikhaii-martinovich/player-216/
  3. Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021.
  4. Юрий Пунтус: «Моими помощниками будут Войцехович и Мартинович» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Мартинович возглавит дубль «Славии» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Михаил Мартинович возглавил "Славию" (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  7. Иван Биончик возглавил "Славию" (руск.). football.by (21 кастрычніка 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. Кисляк вернулся (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.
  9. Михаил Мартинович вошел в тренерский штаб Сергея Ташуева в "Ахмате" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  10. Михаил Мартинович вслед за Сергеем Ташуевым покинул "Ахмат" (руск.). football.by (24 жніўня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  11. "Белшину" будет тренировать Михаил Мартинович (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  12. 22 белорусских специалиста получили тренерскую лицензию УЕФА категории "А" (руск.). football.by (21 кастрычніка 2015). Праверана 24 студзеня 2024.