Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 студзеня 1983[1] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Бараноўскі (нар. 4 студзеня 1983, Мазыр, БССР) — беларускі і расійскі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мазырскага футбола, пачынаў кар’еру ў «Мазыры» — фарм-клубе мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расію, выступаў за рэзервовую каманду «Хімкаў», «Лада-САК» з Дзімітраўграда. З 2004 года стаў іграком калінінградскай «Балтыкі-Тарко», пасля яе расфарміравання ў пачатку 2005 года перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазней працягваў гуляць у аснове ў другім расійскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.
З 2010 года быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне, у другой палове 2012 года быў рэзервовым брамнікам валгаградскага «Ротара». У 2013—2014 гадах гуляў за «Уфу», дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 года гуляў у ПФЛ за «Калугу».
У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком саратаўскага «Сокала»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў «Балтыку»[4]. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў калінінградскі клуб[5], пасля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.
У ліпені 2018 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2019 чаргаваўся ў браме з Радзівонам Сямукам, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].
У лютым 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі калінінградскай «Балтыкі»[8]. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[9].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
- Пераможца Другога дывізіёна ПФЛ: 2005 (зона Захад)
Зноскі
- ↑ Mikhail Baranovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Профиль игрока
- ↑ Барановский в “Соколе”(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 29 красавіка 2019.
- ↑ Футбол. Михаил Барановский перешел в "Балтику"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2019. Праверана 29 красавіка 2019.
- ↑ Барановский покинул «Балтику»
- ↑ Барановский заключил контракт со «Славией»
- ↑ Капитан "Славии" Барановский завершил игровую карьеру
- ↑ Завершивший карьеру Михаил Барановский стал тренеров вратарей в академии "Балтики"
- ↑ Завершились курсы В-диплом УЕФА для тренеров вратарей (руск.). abff.by (16 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Мазыр
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Акадэмія Тальяці
- Ігракі ФК Балтыка-Тарко Калінінград
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Жамчужына Сочы
- Ігракі ФК Дынама Бранск
- Ігракі ФК Ротар Валгаград
- Ігракі ФК Уфа
- Ігракі ФК Калуга
- Ігракі ФК Сокал Саратаў
- Ігракі ФК Славія Мазыр