Міклаўш Андрыцкі
Міклаўш Андрыцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, публіцыст |
Дата нараджэння | 30 мая 1871[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1908 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
|
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міклаўш (Мікалаўс) Андрыцкі (в.-луж.: Mikławš Andricki; 30 мая 1871, Паншвіц-Кукаў — 18 снежня 1908, Цытау, Саксонія) — каталіцкі святар, сербалужыцкі празаік, публіцыст, перакладчык, рэдактар часопіса «Łužica», дзеяч нацыянальнага руху лужыцкіх сербаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1883-1886 навучаўся ў каталіцкай семінарыі Баўтцэна, у 1886-1895 — у Лужыцкай семінарыі ў Празе, у 1886-1892 — пражскай нямецкай гімназіі, у 1892-1895 вывучаў тэалогію. У 1895-1908 — служыў святаром. У перыяд навучання ў Празе быў членам студэнцкага гуртка «Сербаўка» пры Сербалужыцкай семінарыі.
Праціўнік германізацыі, адзін з самых актыўных младасербаў канца XIX стагоддзя. Член «Маціцы сербскай». У 1895 годзе арганізаваў XXI моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». У 1896-1904 гг. рэдагаваў часопіс младасербаў «Łužica», у 1903 — «Katolski Posoł», царкоўную газету лужыцкага таварыства Кірыла і Мяфодзія для лужычанаў-каталікоў у Верхняй Лужыцы
У 1900-1906 гг. — заснавальнік і сакратар рабочай групы сербскіх пісьменнікаў, за патрыятычную дзейнасць атрымаў ад царкоўных уладаў вымову. У 1904 годзе адбываў зня��оленне ў манастырскай турме імперскай сталіцы.
Памёр ад сухотаў.
Старэйшы брат сербалужыцкага дырыжора і грамадскага дзеяча Яна Андрыцкага і дзядзька каталіцкага блажэннага Алаіза Андрыцкага.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з лепшых стылістаў лужыцкай літаратуры. Аўтар многіх аднаактовых п'ес.
Напісаў першую біяграфію лужыцкага паэта Якуба Барт-Чышынскага.
Перакладаў з польскай і чэшскай моў творы Генрыка Сянкевіча, Яна Неруды, Алаіса Ірасека і інш.
Выкарыстоўваў псеўданімы: Альфа, Арыст��рх, Дыксі, Handrij, IMPIGER, Лузан, Łužičan, Сілуан, Spectator, Wuj Łazowski.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Pola stareje maćerje (1894)
- Listy z Prahi z lět 1886 do 1895
- Koło serbskich spisowaćelow (1900)
- Jakub Ćišinski (1906)
- Gero (1906)
- Boži woheń a druhe wobrazki (1937)
- Hana Rafeltowa a druhe powědančka (1962)
- Zrudoba to běše a nadźija (1988)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бібліяграфія (ням.)
- Асобы
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 18 снежня
- Памерлі ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Каталіцкія святары
- Перакладчыкі з чэшскай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Лужыцкія публіцысты
- Лужыцкія пісьменнікі
- Лужыцкія драматургі
- Лужыцкія перакладчыкі
- Члены Маціцы серба-лужыцкай
- Пісьменнікі паводле алфавіта