Мікалай Васілевіч Азбукін
Мікалай Васілевіч Азбукін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1943 (49 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец, эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Васілевіч Азбукін[1] (16 (29) ліпеня 1894, Бабруйск — 24 лістапада 1943, ?), беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Блізкі сябар Аркадзя Смоліча[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і спадчынных дваран. Скончыў бабруйскую гімназію. У 1912—1917 гадах вучыўся ў Імператарскім Санкт-Пецярбургскім (Петраградскім) універсітэце на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта па спецыяльнасці «геаграфія»[1]. Пасля атрымання дыплома выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі (да 1921)[1]. Восенню 1920 года стаў загадчыкам бабруйскай школы імя Янкі Купалы.
Член камітэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску, далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. У 1919 быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі.
У пачатку 1921 разам з сям’ёй пераехаў у Менск, дзе амаль адразу быў арыштаваны савецкімі ўладамі па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі беларускіх эсэраў. Пасля нядоўгага зняволення, атрымаў пасаду сакратара прыродазнаўчай секціі пры Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. З 11 лютага 1922 — навуковы супрацоўнік Інстытута беларускай культуры[1]. Вынікам працы М. Азбукіна была публікацыя 3-га выпуску выдання «Беларуская навуковая тэрміналогія» пад назвай «Географічныя і космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел» (1923)[3].
З 1929 на кафедры геаграфіі АН БССР. У кнізе «Географія Эўропы» трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну.
Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі[1], сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса «Наш край». У пачатку 1928 у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб’ядноўвалі 10510 чалавек. Імклівае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасці, выклікала занепакоенасць камуністычных уладаў, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. М. Азбукін быў арыштаваны 21.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсць звесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937(?). Загінуў у 1943 у зняволенні. Паводле сведчання Ю. Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсці мяжу на поўдні СССР[2]. Рэабілітаваны 15.11.1957 Вярхоўным судом БССР.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Сястра Кацярына Васільеўна Азбукіна, выкладчыца жаночай гімназіі ў Бабруйску, а потым актрыса і танцорка, стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага[4].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню геаграфіі Беларусі і іншых краін[1].
- Географія Эўропы. М.; Л., 1924 (у сааўтарстве з А. Смолічам);
- Азбукін М. В. Нашы мястэчкі (Матэрыялы да геаграфічнага слоўніка) // Наш край. 1925. № 2-3.
- Мястэчка Шацак // Наш край. 1927, № 1.
- Азбукін М. В., Смоліч А. А. Географія па-заэўрапейскіх краёў. — Менск, 1925 (у суаўтарстве з А. Смолічам)
- Азбукин Н. В. Населенные местности Западной Белоруссии // Западная Белоруссия. Сб. статей. Мн. 1927. 211 с. — С. 171—194
- Азбукін М. В. Школьная карта Беларусі. — Менск, 1925 (разам з А. Смолічам)
- Азбукін М. Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР / Матар'ялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі / Пад рэд. А. Смоліча. Т1. Мн. 1928.
Зноскі
- ↑ а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б Азбукин Николай Васильевич Архівавана 26 жніўня 2014. (руск.)
- ↑ Касмаграфічны раздзел быў састаўлены Л. Л. Більдзюкевічам
- ↑ О бабушке (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Васілевіч Азбукін у Вікікрыніцах | |
Мікалай Васілевіч Азбукін на Вікісховішчы |
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 68
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 43
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- АЗБУКІН Мікалай Васільевіч Архівавана 31 жніўня 2021. // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. — Мн .: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 16. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
- Баринов И., Петухов А. К 100-летию БГУ: студенческие документы Николая Азбукина // Запісы беларусаведа, 18.6.2021.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бабруйскай гімназіі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Краязнаўцы Беларусі
- Географы Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР